BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інваліда па зроку з метро “Уручча” правяраюць у Навінках

24.11.2015
Інваліда па зроку з метро “Уручча” правяраюць у Навінках
Фота: "Еўрарадыё"
Інваліда па зроку, затрыманне якога ў пераходзе метро “Уручча” выклікала буйны розгалас у інтэрнэце, утрымліваюць у псіхдыспансеры ў Навінках.

Змітра Арцёмава абвінавачваюць у супраціўленні праваахоўнікам, па крымінальнай справе цяпер вядзецца следства. Па словах прэс-афіцэра Следчага камітэта па горадзе Мінску, праваахоўнікі чакаюць вынікаў экспертызы псіхічнага стану сляпога. Толькі пасля гэтага можна будзе казаць пра дату суда і магчымае пакаранне, паведамляе "Еўрарадыё".
Нагадаем, 18 верасня ў пераходзе метро “Уручча” інваліда па зроку Змітра Арцёмава жорстка затрымалі за непадпарадкаванне праваахоўнікам. Мужчыну закавалі ў кайданкі і працягнулі за ногі па лесвіцы, што знялі на відэа мінакі. Паводле звестак праваахоўнікаў, падчас патасоўкі Зміцер укусіў аднаго з міліцыянераў і нанёс супрацоўніку удар левай рукой у скроневую вобласць галавы. Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч заявіў, што “супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі ў адпаведнасці з заканадаўствам і не перавыслі сваіх паўнамоцтваў”, іх дзеянні ацэненыя як “адпаведныя нормам і правілам у такіх выпадках”. Пазней Следчы камітэт паведаміў, што мужчына раней быў неаднаразова судзімы за хуліганства ды маёмасныя злачынствы. А “ў перыяд са снежня 2013-га па верасень 2015-га выйграў у ігравых установах больш за 1,3 мільярда беларускіх рублёў”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео