BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гродне вынесены смяротны прысуд, яшчэ два прысуды могуць вынесці бліжэйшым часам

20.11.2015
У Гродне вынесены смяротны прысуд, яшчэ два прысуды могуць вынесці бліжэйшым часам
Фото: n-europe.eu
20 лістапада 2015 года Гарадзенскі абласны суд пад старшынствам суддзі Анатоля Зайца вынес смяротны прысуд жыхару Лідскага раёна Івану Куляшу.

Іван Кулеш абвінавачаны адразу ў трох забойствах з прымяненнем сякеры, крадзяжы і рабаванні. Дзяржаўнае абвінавачванне запатрабавала выключнай меры пакарання - расстрэлу.

Сайт ПЦ “Вясна” паведамляе, што 28-гадовы Іван Кулеш - выхаванец дзіцячага дому, жыў без сям’і, скончыў усяго 9 класаў школы. У 18 год быў асуджаны першы раз за крадзёж. У 2014-м годзе яго абвінавачвалі ў непраўдзівым даносе і крадзяжы.

Іван Кулеш афіцыйна нідзе не працаваў. Зарабляў зборам грыбоў і ягад і іншымі часовымі падзаробкамі. Жыў у вёсцы Сялец Лідскага раёну, хоць і прапісаны ў Баранавіцкім раёне. Мае малалетняе дзіця.

Адразу два смяротныя прысуды можа вынесці Гомельскі абасны суд, які 19 лістапада пачаў слуханні крымінальнай справы па трайным забойстве. Абвінавачваюцца ў забойстве сваіх сваякоў жыхары Жлобіна, Аляксандр і Рубіна, абое 1992 года нараджэння.

Жорсткае злачынства было здзейснена ў кастрычніку мінулага году. Спачатку ў лесе пад Жлобінам быў знойдзены аўтамабіль с парэшткамі забітых мужа і жонкі і іх старэйшага сына, мясцовых жыхароў. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманы малодшы сын забітых і нявестка - жонка забітага старэйшага брата. 

Абодва абвінавачаныя раней не судзімыя, і ён і яна маюць адукацыю шэсць класаў. За забойства траіх чалавек Аляксандру пагражае смяротнае пакаранне. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае для жанчын смяротнае пакаранне, максімум - 25 гадоў пазбаўлення волі. 

Днямі Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 33-гадовага мужчыны, абвінавачанага ў жорсткім забойстве дзвюх жанчын.

Мужчыну прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па ч.2 арт.139 (забойства), ч.1 і ч.2 арт.166 (згвалтаванне), ч.2 арт.167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч.1 ст.182 (выкраданне чалавека), ч.1 і ч.2 арт.205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Справа перададзена ў суд. Мужчыну пагражае смяротнае пакаранне.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео