BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Надвор'е на тыдзень: анамальна цёпла, але дажджліва

16.11.2015
Надвор'е на тыдзень: анамальна цёпла, але дажджліва
Фота: pexels.com
Чакаецца, што сярэдняя тэмпература паветра на 3 - 8 градусаў перавысіць норму.

Беларусь чакае ўплыў актыўных франтальных сістэм атлантычных цыклонаў, што адзін за адным выходзяць на заходняе ўзбярэжжа Скандынаўскага паўвострава і павольна прасоўваюцца ва ўсходнім кірунку, распавёў tut.by начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак 17 лістапада, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу ў асноўным будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, раніцай і днём адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі дажджы, раніцай месцамі магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы -2 — +4°С, днём 3 — +8°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.

У сераду, 18 лістапада, чарговая сістэма атмасферных франтоў прынясе ў краіну цёплую вільготную паветраную масу і дажджы з Цэнтральнай Атлантыкі. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы 2 — +9°С, днём 6 — +13°С.

У чацвер, 19 лістапада, надвор'е істотна не зменіцца, але дыскамфорту дадасць парывісты заходні вецер. Часам чакаюцца дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы 3 — +8°С, днём 5 — +10°С.

У пятніцу і суботу Беларусь апынецца на шляху яшчэ аднаго атлантычнага цыклона, які перамесціцца на Фінскі заліў. Ён сфармуе ў гэтыя дні ветранае і дажджлівае надвор'е.

У пятніцу, 20 лістапада, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 — +8°С, днём 5 — +10°С.

У суботу, 21 лістапада, на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы мокры снег. Ноччу месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 1 — +7°С.

А ўжо ў нядзелю, 22 лістапада, пахаладае. Беларусь сыдзе ў пярэдадзень зімы.

Няўстойлівае надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску і прахалодныя паветраныя масы паўночных шырот. Месцамі кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу -4 — +3°С, днём 0 — +5°С.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео