BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Студэнты БДУ шакаваныя стаўленнем адміністрацыі да іх петыцыі

13.11.2015
Студэнты БДУ шакаваныя стаўленнем адміністрацыі да іх петыцыі
Фота: "Радыё Свабода"
11 лістапада студэнты прынеслі ў адміністрацыю БДУ петыцыю і 2515 подпісаў супраць увядзення аплаты за пераздачы. Аднак насустрач ім не пайшлі.

Ужо на наступны дзень, 12 лістапада, на сайце ўніверсітэта з'явілася інфармацыя, што палажэнне ўхваленае.

Адзін з ініцыятараў падачы петыцыі распавёў "Радыё Свабода", што студэнты такой навіной былі "шакаваныя":

"Не чакалі, што проста на наступны дзень гэта зробяць. Адразу было зразумела, што гэта плявок нам у твар. Сёння збіраемся пайсці і запісацца на прыём да рэктара, каб пагаварыць. Спадзяемся, што ён нас прыме, і нейкая размова будзе", — кажа студэнт.

"Тэрміновае" прыняцце Палажэння наўпрост звязана з іх петыцыяй, упэўнены ён:

"Адразу было відаць, што прыняцце гэтага дакумэнта ўчора было зроблена спехам, бо там нават ёсць памылкі. Рабілі, каб як мага хутчэй, бо мы пазаўчора прынеслі гэты зварот".

Прэс-служба БДУ паведаміла, што каментароў вакол сітуацыі са студэнцкай петыцыяй універсітэт даваць не будзе. Пытанне сустрэчы рэктара са студэнтамі пакуль таксама не разглядаецца.

"Палажэнне зацверджанае. Там ёсць аргументаваныя адказы на прэтэнзіі студэнтаў у адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, ёсць каментары. Усе адказы ёсць у гэтай афіцыйнай заяве", — паведаміла прадстаўніца прэс-службы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео