BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Голубеў: Вывучэнне гісторыі ВКЛ павінна стаць дзяржаўнай праграмай

06.11.2015
Валянцін Голубеў: Вывучэнне гісторыі ВКЛ павінна стаць дзяржаўнай праграмай
У Мінску праходзіць буйная канферэнцыя па гісторыі ВКЛ, падчас яе 140 навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі і Малдовы прадставяць свае даклады.

Падчас свайго выступу доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Голубеў назваў асноўныя праблемы гістарыяграфіі і працэсу вывучэння гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў Беларусі. Іх прыводзіць Радыё Свабода:

1. Да пачатку 1990-х гадоў беларуская гістарыяграфія гісторыі ВКЛ прыйшла з вельмі сціплымі дасягненнямі. Гэтаму было шмат прычын, асноўная з якіх — адсутнасць у беларусаў сапраўднай нацыянальнай дзяржаўнасці і дзяржаўнай незалежнасці.

2. Беларуская гістарыяграфія ВКЛ як самастойны кірунак даследаванняў практычна адсутнічала ў БССР.

3. У савецкай Беларусі ВКЛ не вывучалася як дзяржаўнае ўтварэнне. Разглядаліся толькі асобныя пытанні сацыяльнага і эканамічнага разьвіцця беларускіх тэрыторый. Прычым гэтыя аспекты разглядаліся проста ў часе: напрыклад, сялянства ў часы феадалізму. Дзяржава Вялікае Княства Літоўскае не называлася.

4. Не даследаваліся пытанні палітычнай арганізацыі, вайсковай справы, культуры, адукацыі беларускіх зямель часоў ВКЛ. Прычыны — ідэалагічныя.

5. У 1990-я гады, калі даследчыкі сталі свабаднейшымі ў выбары тэмы, з'явілася больш прац па гісторыі ВКЛ, чым за папярэднія 50 гадоў.

6. Пачатак вывучэнню месца Беларусі ў гэтым дзяржаўным утварэнні паклалі працы гісторыка-аматара Міколы Ермаловіча, які выступіў супраць навязанага савецкай гістарыяграфіяй сцверджання пра тое, што ВКЛ было чужой для беларусаў дзяржавай. Мікола Ермаловіч быў сапраўдным змагаром за Вялікае Княства Літоўскае.

7. Вывучэнне беларускімі даследчыкамі знешняй палітыкі і дыпламатыі ВКЛ зводзіцца да вывучэння стасункаў з усходнім суседам.

8. У Акадэміі навук Беларусі вывучэннем ВКЛ займаецца 3–5 чалавек. Аддзел гісторыі, які займаецца гэтым перыядам, вельмі малы. Яго тэрмінова трэба пашыраць.

9. Выкладанне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага грунтуецца на ненавуковых канцэпцыях. І па гэтых канцэпцыях мы вучым нашых маладых грамадзянаў.

10. Гісторыя ВКЛ, паводле Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, з'яўляецца замежнай гісторыяй. Менавіта таму аспіранты пазбягаюць тэмаў, звязаных з ВКЛ, каб не абараняцца па замежнай гісторыі.

11. Гісторыя ВКЛ амаль не вывучаецца ў Берасці, Віцебску і Гомелі, дзе ёсць сур’ёзныя навуковыя цэнтры.

12. Трэба, каб вывучэнне гісторыі ВКЛ стала дзяржаўнай праграмай — хаця б на пяцігодздзе. Мы, гісторыкі, хацелі б атрымаць такую дзяржаўную замову.

Нагадаем, міжнародная навуковая канферэнцыя "Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура" праходзіць у Мінску 5—6 лістапада. Яе ладзіць Нацыянальная Акадэмія Навук сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай, Польскім інстытутам у Мінску, дзяржаўным і педагагічным універсітэтамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео