BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На экс-палітвязня Эдуарда Лобава палююць праваахоўнікі

06.11.2015
На экс-палітвязня Эдуарда Лобава палююць праваахоўнікі
В Украине
4 лістапада па былога палітзняволенага прыходзілі з крымінальнага вышуку, а ўчора яго шукаў АБЭЗ.

Пра дзіўныя візіты ў кватэру бацькоў Эдуарда Лобава паведаміла яго маці Марына Лобава.

"Яны прыйшлі рана — у 7 гадзін 10 хвілін. Хацелі зайсці ў кватэру, але я іх не ўпусціла, бо яны не мелі ордэра. Я выйшла да іх у калідор. Гэта былі двое супрацоўнікаў. Яны патлумачылі, што прыйшлі наконт майго сына. Яны пыталіся, дзе мой сын, калі я яго бачыла апошні раз. Але я адмовілася даваць паказанні. Тады яны адмовіліся казаць, з якой нагоды шукаюць майго сына і па якім артыкуле. На гэтым мы развіталіся. Яны прапанавалі мне падпісаць пратакол аб адмове ад дачы паказанняў, але я адмовілася падпісваць. Пасля гэтага яны пайшлі".

Марына Лобава не змагла патлумачыць такую пільную цікавасць праваахоўных органаў да яе сына.

"Дагэтуль было зацішша, пакуль ішлі выбары. Напэўна, супрацоўнікі міліцыі былі занятыя, а цяпер у іх стала больш вольнага часу, і, падобна, пачалі хадзіць — учора і сёння. 4 лістапада былі з крымінальнага вышуку. Здзівілі, што шукаюць яны Эдуарда за злачынства па крымінальным артыкуле 206 (рабаванне). Таксама тэлефанавалі са следчага аддзелу. Не ведаю, што будзе заўтра. Не ведаю, чаму ходзяць такія розныя службы і пра такія цікавыя артыкулы кажуць", — сказала Марына Лобава Радыё Свабода.

Былы палітвязень і сустаршыня "Маладога Фронту" Эдуард Лобаў з-за пераследу з боку беларускага рэжыму напрыканцы ліпеня таемна пераехаў ва Украіну і далучыўся да добраахвотнікаў, якія змагаюцца супраць расійскай агрэсіі. Маладафронтавец паўтарыў учынак былога беларускага палітвязня Васіля Парфянкова, які амаль адразу пасля вызвалення з горацкай турмы ў снежні 2014 года з'ехаў ва Украіну і запісаўся ў добраахвотны батальён Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.

Эдуард Лобаў уваходзіць у склад добраахвотніцкага батальёна "Правага сектару", які размешчаны пад Марыупалем. Сваю будучыню актывіст звязвае з Беларуссю.

У 2011 годзе Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле артыкула "Хуліганства" разам з лідарам "Маладога фронту" Змітром Дашкевічам. Выйшаў на волю 18 снежня 2014 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео