BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На ўкраінска-беларускім сумежжы гараць тарфянікі

23.10.2015
На ўкраінска-беларускім сумежжы гараць тарфянікі
Нягледзячы на вільготнае надвор’е, пажары распаўсюджваюцца з вялікай хуткасцю, і нават дажджы не могуць іх згасіць.

Асяродкі ўзгаранняў знаходзяцца ў цяжкадаступных для супрацьпажарнай тэхнікі раёне балот, таму адпаведныя службы не адразу лакалізуюць агонь. Чарговыя пажары тарфянікаў пачаліся ў Дубровіцкім раёне Ровенскай вобласці, паведамляе «Радыё Рацыя». Гэтым разам узгаранне адбылося амаль непасрэдна на лініі ўкраінска-беларускай мяжы. Плошча пажара склала амаль два кіламетры ўздоўж дзяржаўнай мяжы і больш чым 500 метраў у бок Украіны.

Пажар зафіксавалі памежнікі Луцкага атраду, якія адразу паінфармавалі пра яго ў адпаведную службу Міністэрства надзвычайных сітуацый Украіны, а таксама беларускім памежнікам.

Цягам дзвюх гадзінаў пажар быў лакалізаваны сумеснымі намаганнямі ўкраінскіх і беларускіх пажарных.

Прычынамі пажараў на тарфяніках можа быць нядбайнае абыходжанне з агнём, а таксама свядомыя падпалы торфу.

Тым часам гараць тарфянікі і ў Кіеўскай вобласці, у тым ліку і непадалёк беларускай мяжы. У Міністэрстве надзвычайных спраў Украіны нарахавалі 17 асяродкаў агня агульнай плошчай каля 107 гектараў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео