BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Варшаве на Еўрапейскай канферэнцыі па правах чалавека згадаюць зніклых у Беларусі

24.09.2015
У Варшаве на Еўрапейскай канферэнцыі па правах чалавека згадаюць зніклых у Беларусі
У Варшаве праходзіць найбуйнейшая штогадовая Еўрапейская канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі, арганізаваная "Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ".

На гэтай канферэнцыі прысутнічае старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі. З праваабаронцам паразмаўляў журналіст "Радыё Рацыя".

- Алесь, ці на фоне таго, што цяпер адбываецца ў Еўропе, і ў свеце: вялікі наплыў эмігрантаў у Еўропу, вайна на Блізкім Усходзе, неспакойная Паўночная Афрыка. Ці разглядаецца на гэтай канферэнцыі пытанне Беларусі: правоў чалавека і дэмакратыі ў нашай краіне?

- Безумоўна разглядаецца і залежыць гэта ад актыўнасці праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў, якія маюць права і ўдзельнічаюць у працы гэтай нарады па чалавечым вымярэнні. Беларуская дэлегацыя дастаткова вялікая, актыўная і ў шматлікіх тэмах, якія закранаюць увесь спектр грамадзянскіх і палітычных правоў, удзельнічаюць беларускія праваабаронцы і грамадскія актывісты.

- Што абмяркоўвалася дагэтуль, бо канферэнцыя ўжо пачалася. Пра што вялася гаворка і што стане на парадку дня толькі сёння?

- Сама канферэнцыя пачалася 21 верасня. Ужо ішла размова пра працу і ўмовы працы журналістаў, у розных краінах, у тым ліку і ў Беларусі. Пра аб’ектыўнасць і справядлівасць судовай сістэмы, і сітуацыя ў Беларусі таксама абмяркоўвалася. Вельмі важнымі былі сустрэчы з нацыянальнымі прадстаўніцтвамі: амбасадамі розных краінаў–сябраў АБСЕ, і беларусы ўдзельнічалі ў розных такіх сустрэчах. Сёння гэтыя мерапрыемствы працягнуцца, прынамсі ў другой палове дня пройдуць дзве сустрэчы, адна з якіх будзе прысвечана працы праваабаронцаў у краінах АБСЕ, у тым ліку і ў Беларусі, і адно мерапрыемства будзе прысвечана зніклым і канкрэтна праблеме зніклых у Беларусі. А заўтра–паслязаўтра будуць абмяркоўвацца іншыя тэмы: умовы правядзення выбараў, і ў гэтым абмеркаванні будуць браць удзел праваабаронцы, грамадскія актывісты і палітычныя эксперты, а таксама такія тэмы, як смяротнае пакаранне, праблема ўцекачоў, якая можа ў меншай ступені, чым краіны Еўразвязу, але датычыць таксама і Беларусі.

- У Беларусі ідзе выбарчая кампанія, на якую ўскладаюць надзеі і ўлады Беларусі і еўрапейскія палітыкі, ад якіх мы неаднаразова чулі выказванні, што ад таго як пройдуць выбары залежыць тое, ці адменяць санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Ці сярод праваабаронцаў і ў АБСЕ ёсць разуменне, што выбары праходзяць не ў адзін дзень, што гэта працэс, які ў Беларусі ўсё ж далёкі ад дэмакратычных стандартаў, прынятых, да прыкладу, у Заходняй Еўропе?

- Трэба сказаць, што АБСЕ актыўна назірае за выбарамі ў Беларусі і місія АБСЕ прысутнічае практычна на ўсіх выбарах апошнія 20 гадоў і трэба сказаць, што з 1996 года аніводныя выбары ў нас не былі прызнаныя назіральнікамі АБСЕ. Яны ўжо назіраюць за выбарамі ў Беларусі і колькасць назіральнікаў павялічыцца ў апошнія дні, калі пачнецца датэрміновае галасаванне, і ў апошні дзень галасавання. Яны выкарыстоўваюць агульныя стандарты для назірання і выдатна разумеюць, што выбары не адбываюцца ў апошні дзень.

- Вы тут згадалі зніклых палітыкаў і грамадскіх дзеячаў у Беларусі. Значыць, праваабаронцы пра іх памятаюць і такія справы не забываюцца, да іх вяртаюцца.

- Гэта справы сапраўды вельмі важныя для нас, і адносна іх ніколі не будзе тэрміну даўніны, яны заўсёды будуць актуальнымі і нягледзячы на тое, што сённяшнія беларускія ўлады хаваюць праўду, нічога ня робячы для расследавання гэтых знікненняў, я перакананы, што прыйдзе час калі грамадства, усе мы, даведаемся праўду пра тое, хто вінаваты ў гэтых палітычных знікненнях. Сёння пройдзе паказ дакументальнага фільму празнікненні ў Беларусі, які называецца «Банда». Пройдуць дыскусіі, у якіх возьмуць удзел блізкія сваякі зніклых.

- Падобныя канферэнцыі для вас пэўнага роду «свята», бо штодзённая праца праводзіцца ў зусім іншых, цяжэйшых, умовах. Наколькі такія сустрэчы і абмен думкамі дапамагаюць потым праваабаронцам працаваць у сваіх краінах і пераадольваць штодзённыя бар’еры, клопаты і часта пераслед?

- Гэта сапраўды гэткі нефармальны форум праваабаронцаў, прысвечаны вельмі канкрэтным тэмам і канкрэтным дыскусіям, дзе адначасова адбываецца многа нефармальных размоваў: мы дзелімся досведам і думаем, якім чынам мы можам дапамагчы адзін аднаму ў нейкіх крызісных сітуацыях. Трэба сказаць, што калі 4 гады таму гэтае паседжанне АБСЕ пачыналася з таго, што ўсе праваабаронцы моўчкі сталі ў галоўнай зале, дзе сядзелі амбасады, ў кашульках з маімі партрэтамі, дык сёлета, гэта паўтарылася, але на кашульках былі партрэты азербайджанскіх праваабаронцаў, якія цяпер знаходзяцца ў зняволенні. Такім чынам, мы выкарыстоўваем гэтую канферэнцыю, каб, вобразна кажучы, зверыць свае гадзіннікі і зразумець, што нам рабіць у будучым годзе.

Канферэнцыя па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі праводзіцца БДІПЧ АБСЕ штогод. Канферэнцыя будзе доўжыцца да 2 кастрычніка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео