BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцы "Вясны" бяруць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

22.09.2015
Праваабаронцы "Вясны" бяруць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні
Учора ў Варшаве пачалася найбуйнейшая штогадовая еўрапейская канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі, арганізаваная БДІПЧ АБСЕ. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

На працягу двухтыднёвага паседжання будуць разглядацца поспехі і недахопы ў выкананні дзяржавамі-ўдзельніцамі АБСЕ абавязацельстваў па чалавечым вымярэнні - нормаў і відаў дзейнасці, звязаных з правамі чалавека і дэмакратыяй, якія разглядаюцца АБСЕ ў якасці аднаго з трох вымярэнняў бяспекі, разам з ваенна-палітычным і эканоміка-экалагічным.

У асноўную праграму канферэнцыі ўключаны 18 рабочых паседжанняў, паралельна з якімі будуць праходзіць дадатковыя мерапрыемствы для больш глыбокага і актыўнага абмеркавання вострых праблемаў.

Прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў рамках канферэнцыі будуць працаваць па праблемах, якія адлюстроўваюць становішча правоў чалавека ў Беларусі. Пра гэта паведамляецца на сайце ПЦ "Вясна". 23 верасня кіраўнік арганізацыі і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі прыме ўдзел у абмеркаванні рызык і выклікаў, з якімі сутыкаюцца праваабаронцы ў рэгіёне АБСЕ. 25 верасня каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда будзе ўдзельнічаць у абмене думкамі па пытанні аб адмене гэтага віду пакарання, а каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч - у секцыі па пытаннях назірання за выбарамі і выканання дзяржавамі-удзельніцамі АБСЕ рэкамендацый БДІПЧ па правядзенні дэмакратычных выбараў. 28 верасня намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у паралельным мерапрыемстве беларускіх НДА па сітуацыі ў Беларусі.

Канферэнцыя працягнецца да 2 кастрычніка.

Паседжанне па рэалізацыі мераў па пытаннях чалавечага вымярэння (HDIM) - гэта найбуйнейшая штогадовая еўрапейская канферэнцыя па пытаннях правоў чалавека і дэмакратыі. Яна ладзіцца Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ). Гэта платформа для 57 дзяржаў - удзельніц АБСЕ, партнёраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, міжнародных арганізацый і структураў АБСЕ, на якой адсочваецца рэалізацыя дамоўленасцяў па пытаннях чалавечага вымярэння, абмяркоўваюцца звязаныя з гэтым праблемы, адбываецца абмен прыкладамі станоўчых практык і выпрацоўваюцца рэкамендацыі для далейшых паляпшэнняў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео