BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На выхадных -- цёпла, але дажджліва

18.09.2015
На выхадных -- цёпла, але дажджліва
Месцамі чакаюцца моцныя залевы і навальніцы.

У гэтыя выхадныя дні ў Беларусі будзе ўмерана цёплае надвор'е з навальніцамі і моцнымі дажджамі, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«У выхадныя дні надвор'е ў краіне ў асноўным будуць фарміраваць атмасферныя франты, якія рушаць з паўднёвага захаду Еўропы і падзеляць краіну на два лагеры: халадней на паўночным захадзе і па-ранейшаму цяплей па паўднёвым усходзе», — цытуе сіноптыка БелаПАН

У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°С, па паўднёвым усходзе да плюс 18°С, днём плюс 16—23°С, па паўднёвым усходзе плюс 24—29°С. У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С, днём плюс 16—18°С. 

У нядзелю пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С, па паўднёвым усходзе да плюс 16°С, днём плюс 15—22°С, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці плюс 23—26°С. У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—12°С, днём плюс 16—18°С. 

Рабаў зазначыў, што ў пачатку наступнага тыдня значная частка краіны будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваным у паветранай масе ўмераных шыротаў, і толькі на паўднёвым усходзе Беларусі захаваецца ўплыў больш цёплага паветра паўднёвых шыротаў. 

У панядзелак месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°С, днём плюс 15—22°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С. У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С, днём плюс 15—17°С.

Як ужо паведамляла Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі", 17 верасня тэмпература паветра ў краіне пабіла рэкорд 68-гадовай даўніны.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео