BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праваабаронцу Леаніда Судаленку з Гомеля будуць судзіць

17.09.2015
Праваабаронцу Леаніда Судаленку з Гомеля будуць судзіць
Праваабаронца адмовіўся ісці ў Гомельскую мытню, бо на "зборы" яму далі ўсяго гадзіну.

Сёння праваабаронца Леанід Судаленка павінен з'явіцца ў Гомельскую мытню да намесніка начальніка аддзела мытных расследаванняў Мікалая Богамолава для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пра тое, што ён з'яўляецца "асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс" праваабаронца даведаўся з позвы, якую яму толькі што ўручыў паштальён.

Леанід Судаленка кажа, што не перастае здзіўляцца бесцырымоннасці зборшчыкаў пошлін, якія далі яму ўсяго толькі гадзіну "на зборы". Па гэтай прычыне ён прыняў рашэнне па позве пакуль не ісці, піша Гомельская Вясна.

"Давядзецца ўступіць з мытняй у перапіску, нагадаць, што акрамя адваката і падрыхтоўкі сваёй абароны я маю права на журналіста, трэба расказваць народу, як на дзяржграніцы мытнікі выконваюць так бы мовіць "далікатныя даручэнні" памежнікаў. Цікава будзе даведацца, чаму памежнікі "заточаныя" на мой пашпарт, як толькі ўстаўляюць пашпарт у сканар, тут жа выклікаюць старэйшага, той забірае пашпарт і сыходзіць. Потым у справу ўступаюць мытнікі - без тлумачэння прычын, хаваючы вочы ў падлогу ўжываюць "выключную меру мытнага кантролю" у выглядзе асабістага дагляду, прымушаюць зняць штаны, без усялякіх падстаў забіраюць ноўтбук", - успамінае свае прыгоды на мяжы гомельскі праваабаронца.

Нагадаем, на працягу апошніх месяцаў Леаніду Судаленка двойчы ладзілі паглыбленыя асабістыя надгляды на мяжы. У першым выпадку мытнікі "разжыліся" ноўтбукам праваабаронцы, другі раз яго выносілі з цягніка за рукі і ногі, так як праваабаронца палічыў, што адбываецца бязмежжа і адмовіўся ў добраахвотным парадку пакінуць цягнік. Цяпер за гэта яго чакае суд.

За непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы прадугледжаны штраф да 9 млн. рублёў або адміністратыўны арышт тэрмінам да 15 сутак.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео