BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Давыдзька папросіць прабачэння ў футбольных фанатаў за "юных нацыстаў"

16.09.2015
Давыдзька папросіць прабачэння ў футбольных фанатаў за "юных нацыстаў"
На здымку: Гітлер узнагароджвае юных нацыстаў - хлопчыкаў з Гітлерюгенд, Берлін, 23 сакавіка 1945 г. Фота з сайту waralbum.ru
Па словах кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, ён назваў нацыстамі беларускіх заўзятараў, што былі на матчы ва Львове, "згарача".

Кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька кажа, што назваў нацыстамі заўзятараў, што былі на матчы ва Львове, "згарача". Пра гэта ён заявіў у каментары "Еўрарадыё".

Давыдзька: "Пра гэтых фанатаў, заўзятараў футбольных — мне непрыемна, што там непаразуменні ёсць. Нібыта пакрыўдзіліся на мяне, што я назваў іх нацыстамі… Ну, гэта я згарача, бадай што і прабачэння трэба будзе папрасіць".

Нагадаем, у апошнім выпуску праграмы "Клуб рэдактараў" абмяркоўваўся футбольны матч зборных Украіны і Беларусі і паводзіны падчас яго беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў. Генадзя Давыдзьку абурылі "антырасійскія крычалкі", якія гучалі падчас матчу, і тое, што беларускія заўзятары ахвотна іх падтрымлівалі.

"Чаму нашу краіну на трыбунах у суседняй краіне прадстаўляюць юныя нацысты?" - абураўся кіраўнік БТ.

Адзін з заўзятараў зборнай Беларусі па футболе напісаў кіраўніку БТ адкрыты ліст з нагоды гэтага яго выказвання. 

Андрэй Валькоўскі патрабуе ў сваім лісце, каб Генадзь Давыдзька прадставіў доказы свайму абвінавачванню: "Наколькі я разумею, у вас ёсць неаспрэчныя доказы ці то прыналежнасці наведвальнікаў гасцявога сектара да фармальных ці нефармальных нацысцкіх груповак, ці то ўжывання падчас матча або перад ім ці пасля яго нацысцкай сімволікі, ці то публічных нацысткіх выкрыкаў. Было б надзвычай стасоўна прадставіць гэтыя доказы шырокай публіцы".

На здымку: Генадзь Давыдзька. Фота bymedia.net

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео