BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Шмат увагі на Кангрэсе атрымаюць пытанні бяспекі праз падзеі ва Украіне

13.09.2015 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Шмат увагі на Кангрэсе атрымаюць пытанні бяспекі праз падзеі ва Украіне
2-4 кастрычніка ў Літве адбудзецца значная для навукоўцаў падзея - V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, на які з’едуцца прадстаўнікі ЗША, Італіі, Нямеччыны, Брытаніі ды іншых краін свету.

Зусім няшмат часу засталося да адкрыцця V Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі у Коўне, ужо 2-4 кастрычніка ў Літве адбудзецца гэтая найбуйнешая акадэмічная і экспертная падзея.  

Ва ўніверсітэт Вітаўта Вялікага - Vytautas Magnus University - з’едуцца даследчыкі Беларусі з розных куткоў свету, каб абмяркаваць вынікі сваёй працы за год. Традыцыйна ў фокусе ўвагі Кангрэса апынецца не толькі непасрэдна Беларусь, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Шырокая праблематыка - ад эканомікі, палітыкі, міжнародных стасункаў да гісторыі, лінгвістыкі ды праблем культуры - будзе разглядацца цягам трох дзён ў межах шэрагу навуковых панэляў.

Узнагародай за плённую працу для навукоўцаў стане наданне Прэміі Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю па трох намінацыях: гісторыя, сацыяльна-палітычныя навукі, гуманітарныя навукі. Шорт-лісты прэтэндэнтаў на перамогу ўжо абвешчаныя.

Якія цікавосткі чакаюць нас у межах Кангрэса, чым ён будзе адрознівацца ад папярэдняга, якія міжнародныя праблемы будуць на ім абмяркоўваць даследчыкі, і з якіх краінаў прыедуць туды навукоўцы? Пра гэтае мы пагутарылі з адным з арганізатараў Кангрэса, дырэктарам Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэем Казакевічам.

- Андрэй, чым цікавы і адметны будзе V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў у Коўне? І ці будзе ён нечым адрознівацца ад папярэдняга?

- Натуральна, што будуць пэўныя змены. Па-першае, у гэтым годзе ў сувязі з юбілеем заканчэння Другой сусветнай вайны больш увагі будзе нададзена менавіта гэтай тэме на пленары. У прыватнасці, будзе два выступы - беларускага даследчыка і амерыканскага, прысвечаныя наступствам Другой сусветнай вайны для Беларусі, пераасэнсаванню гэтых падзеяў.     

Шмат увагі на гэтым Кангрэсе будзе нададзена пытанням бяспекі. Напэўна, гэта звязана з тэндэнцыямі у нашым рэгіёне - падзеямі ва Украіне і ўвогуле, павышэннем напружнасці паміж Расіяй і Захадам. Ну і, адпаведна, некалькі панэляў будуць прысвечаны гэтай праблеме. Таксама будуць разглядацца праблемы, звязаныя з еўразійскай інтэграцыяй, з пытаннем міграцыі ў Беларусі і ў нашым рэгіёне.

Будзе працаваць асобная секцыя, традыцыйна прысвечаная гісторыі Вялікага княства Літоўскага, дзе таксама існуюць пэўныя прыярытэты, якія мяняюцца ў параўнанні з папярэднімі гадамі.

Добра прадстаўлена будзе лінгвістыка. Як і раней, будзе працаваць секцыя, прысвечаная пытанням развіцця цэркваў, рэлігіі. Будзе рабіцца ўхіл на пытанні войнаў, канфліктаў і роляў у гэтым цэркваў. Адным словам, чакае шмат чаго цікавага.

- Папярэдні Кангрэс сабраў звыш 450 навукоўцаў з 20 краін свету. Адкуль зараз прыедуць навукоўцы, і ці ўбачым сярод іх новыя твары?

- Так, сыходзячы з практыкі Кангрэсу мінулага года, можна сказаць, што каля траціны - гэта заўсёды новыя людзі. І натуральна, што будзе шмат новых твараў!

Мы чакаем у гэтым годзе ў госці на Кангрэс таксама больш за 20 краін. Геаграфія дастаткова шырокая: Злучаныя Штаты, Казахстан, Грузія, Італія, Нямеччына, Брытанія, усе суседнія з Беларуссю краіны.  

- Ужо абвешчаныя шорт-лісты Прэміі Кангрэса па гуманітарных навуках і гісторыі. Ці вызначыліся ўжо безумоўныя лідары, на вашую думку?

- Як сябра арганізацыйнага камітэта, які праводзіць ацэнку працаў па сацыяльна-палітычным навукам, я не хацеў бы адказваць на гэтае пытанне. Лідары ўжо вызначаныя ў гэтых шорт-лістах. Першапачаткова на Прэмію высоўвалася значна большая колькасць тэкстаў і аўтараў - некалькі дзесяткаў. Зараз па ўсім намінацыям гэтая колькасць скарочана да 4-6 пазіцыяў, і менавіта іх можна назваць лідарамі. Расстаўляць нейкія акцэнты ўнутры гэтага спісу я б не хацеў.

Вынікі мы пакуль не ведаем самі, бо канчатковы падлік галасавання журы будзе вядомы непасрэдна перад Кангрэсам, дзесьці за гадзіну да самой цырымоніі надання Прэміі. Толькі за пару гадзінаў пачынаецца падлік галасоў, ускрываюцца канверты.

- На цырымоніі закрыцця IV Кангрэсу прыемна ўразіў жывы канцэрт таленавітага беларускага барда Яўгена Барышнікава. Асабіста для мяне песня "Мая Шчара" стала сапраўдным адкрыццём. Калі не сакрэт, каго з музыкаў запрасілі ў Коўна гэтым разам?

- Пакуль па гэтым пытанні яшчэ ідуць перамовы.

- Якія тэмы, заяўленыя ў праграме новага Кангрэса, падаюцца вам, як палітолагу, найбольш важнымі?

- Мне бліжэй тэмы, звязаныя з геапалітыкай, з міжнароднымі стасункамі. Я ўжо згадваў пра бяспеку, што падаецца мне вельмі важным, асабліва зараз. Таксама будзе працаваць панэль, звязаная з масавымі акцыямі пратэста ў гісторыі Беларусі і суседніх краін. Я б вызначыў для сябе гэта кола тэмаў, але, натуральна, там будзе яшчэ шмат чаго цікавага для спецыялістаў практычна ўсяго спектра сацыяльна-палітычных і гуманітарных дысцыплінаў - як для абмеркавання, так і для атрымання інфармацыі.

Даведка "ЕўраБеларусі"

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваны ў 2010 годзе прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці. Гэта самая прадстаўнічая штогадовая акадэмічная і экспертная падзея, у якой бяруць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследванняў палітыкі, грамадства і культуры Беларусі.

Кангрэс - гэта выдатная магчымасць распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных сувязяў з прадстаўнікамі экспертнай і акадэмічнай супольнасці Беларусі ды іншых краін. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео