BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міхалевіча дапыталі ў Следчым камітэце: Следчы паводзіў сябе ветліва, культурна

11.09.2015
Міхалевіча дапыталі ў Следчым камітэце: Следчы паводзіў сябе ветліва, культурна
Личности
nn.by
Экс-кандыдат ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч па-ранейшаму застаецца ў статусе абвінавачанага па справе аб "масавых беспарадках".

Былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча 11 верасня дапыталі ў Следчым камітэце як абвінавачанага ў справе аб "масавых беспарадках", паведамляе "Радыё Свабода".

"Гэты допыт, я думаю, быў збольшага фармальнасцю. Мяне сёння дапыталі, задалі каля дзесяці пытанняў. У тым ліку - чаму я з'яжджаў з Беларусі, чым гэта было выклікана і г.д. Усё адбывалася цалкам у законным фармаце. Больш за тое, з маіх слоў паказанні запісваліся на беларускай мове. Скажам так: да фармальнай часткі таго, што адбывалася, ніякіх прэтэнзіяў прад’явіць немагчыма. Следчы таксама паводзіў сябе ветліва, культурна, у поўнай адпаведнасці з заканадаўствам", - паведаміў Алесь Міхалевіч.

Паводле слоў Міхалевіча, допыт агулам працягваўся каля 1,5 гадзіны.

"Я заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з пратаколамі папярэдніх допытаў у сувязі з тым, што прайшло ўжо больш за чатыры гады з моманту апошняга з гэтых допытаў. Следчы сказаў, што ён прыме рашэнне, і калі рашэнне будзе пазытыўным, ён праінфармуе мяне, калі я магу азнаёміцца з пратаколамі", - распавёў ён.

Міхалевіч падкрэсліў, што з моманту яго вяртання ў Беларусь КДБ, які займаўся крымінальнай справай палітыка ў 2010–2011 годзе, пакуль ніяк з ім ня звязваўся.

"Я хадзіў у Следчы камітэт, следчы, які мяне дапытваў, таксама са Следчага камітэту, і з КДБ гэта ніякім чынам не звязана", - патлумачыў ён.

Алеся Міхалевіча затрымалі ў ноч на 20 снежня 2010 году, пасля разгону Плошчы. Пратрымаўшы два месяцы ў следчым ізалятары КДБ, яго выпусцілі. Праз тыдзень ён зрабіў гучную заяву пра катаванні ў следчым ізалятары і пра тое, як яго вербавалі. Праз нейкі час Міхалевіч таемна пакінуў краіну і ўцёк у Чэхію, дзе атрымаў статус палітуцекача.

Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь 8 верасня 2015 году. Палітык дагэтуль знаходзіцца ў статусе абвінавачанага паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя масавых беспарадкаў).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео