BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандра Алесіна дагэтуль падазраюць у шпіянажы

07.09.2015
Аляксандра Алесіна дагэтуль падазраюць у шпіянажы
svaboda.org
Крымінальную справу супраць вядомага беларускага журналіста не закрылі і раяць чакаць указа Аляксандра Лукашэнкі.

Вядомы беларускі журналіст Аляксандр Алесін па-ранейшаму застаецца ў статусе абвінавачанага па крымінальнай справе аб супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі, заведзенай КДБ Беларусі ў снежні мінулага года.

– Следчых дзеянняў з маім удзелам ужо даўно не праводзіцца. Я спадзяваўся, што ў святле нядаўняга вызвалення палітвязняў абвінавачанні з мяне здымуць, бо з-за падпіскі аб нявыездзе я вымушаны адмаўляцца ад вялікай колькасці важных міжнародных сустрэч. Але следчыя раяць мне чакаць указа Лукашэнкі.

У КДБ гавораць, што Палата прадстаўнікоў падрыхтавала папраўкі ў Крымінальны кодэкс, паводле якіх супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі, якое не прычыніла шкоды дзяржаве, не будзе з’яўляцца злачынствам. Калі папраўкі будуць падпісаныя Лукашэнкам, следчыя абяцаюць закрыць справу, – расказаў Аляксандр Алесін прэс-службе БАЖ.

Нагадаем:

Вайсковага эксперта, аглядальніка штотыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандра Алесіна затрымалібеларускія спецслужбы 25 лістапада. Пра гэта стала вядома толькі на пачатку снежня, але ні прычын затрымання, ні месцазнаходжання журналіста КДБ не паведамляла. Пазней высветлілася, што яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары КДБ.

8 снежня сваякі Алесіна паведамілі, што яму выстаўлена абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве (артыкул 356 Крымінальнага кодэкса) і ўсталяванні супрацоўніцтва са спецыяльнай службай органаў бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы (артыкул 356-1).

10 снежня Алесіна вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Журналіст паведаміў калегам, што абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве з яго знялі і цяпер абвінавачваюць толькі ў супрацы з замежнай спецслужбай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео