BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Не” незаконнаму будаўніцтву: юрысты заклікаюць грамадзян актыўна бараніць свае правы

03.09.2015 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
“Не” незаконнаму будаўніцтву:  юрысты заклікаюць грамадзян актыўна бараніць свае правы
Грамадскае аб'яднанне “Экадом” збіраецца ў судовым парадку абараніць права жыхароў на спрыяльнае асяроддзе ў гісторыі з незаконным будаўніцтвам у раёне сталічных вуліц Пляханава – Васняцова.

Як паведаміла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” каардынатарка прававой службы таварыства “Зялёная сетка” Марына Дубіна, праблема будаўніцтва двух дамоў на вуліцах Пляханава – Васняцова, што вядзецца з 2012 года, з’яўляецца паказальным прыкладам таго, як забудоўшчык можа самавольна і беспакарана змяняць праект. Так, першапачаткова было зацверджана будаўніцтва двух 9-павярховых дамоў з размяшчэннем кацельнай на даху, аднак забудоўшчык павялічыў павярховасць дамоў да 19 паверхаў, а кацельную і паркоўку размясціў у ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне. Адзін гмах і кацельная ўжо пабудаваныя, узвядзенне другога дома прыпынена.  

“Праходзілі грамадскія абмеркаванні, падчас якіх жыхары згадзіліся з праектам, які прэзентавалі. Аднак падчас яго рэалізацыі забудоўшчык у аднабаковым парадку, не выносячы праект на паўторнае абмеркаванне, павялічвае павярховасць дамоў і будуе іх”, – тлумачыць Марына Дубіна.

На яе думку, так паступаць – недапушчальна, бо існуюць горадабудаўнічыя рэгламенты, якіх неабходна прытрымлівацца. Да таго ж забудоўшчык абмежаваў права грамадзян на ўдзел у прыняцці экалагчна важных рашэнняў, гарантаванае Охрускай канвенцыяй. Справа ў тым, што 19-павярховыя дамы ў гэтым раёне будуць знаходзіцца ў так званым першым паветраным калідоры, дзе, паводле нормаў, можна будаваць толькі дамы паніжанай павярховасці. Такім чынам, чым вышэй дамы, тым горш “функцыянуе” водна-зялёны дыяметр – своеасаблівыя лёгкія горада. Да таго ж параметры запраектаванай паркоўкі і будаўніцтва кацельнай знішчаць ландшафтна-рэкрэацыйную зону.

З гэтай нагоды ГА "Экадом" накіравала ў суд два пазовы з прычыны незаконнага будаўніцтва кампаніяй “Атлант-М-Буд” у раёне вул. Пляханава – Васняцова двух 19-ці павярховых дамоў. Адзін пазоў прад'яўлены Дзяржбудэкспертызе з патрабаваннем прызнаць несапраўдным заключэнне, якое дазваляе дадзенае будаўніцтва. Гэта адзіны наяўны ў забудоўшчыка дазвольны дакумент, выдадзены, на думку ГА “Экадом”, у парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам парадку. Галоўдзяржбудэкспертыза ўзгадніла будаўніцтва, хоць прадстаўленыя заказчыкам архітэктурныя і будаўнічыя праекты супярэчаць як рэгламентам генплана Мінска, так і раней зацверджаным Мінгарвыканкамам дэталёвым планам забудовы гэтай тэрыторыі. Праект не прайшоў дзяржаўную экалагічную экспертызу, і дакументацыя не ўзгоднена належным чынам з выканкамам.

Другі пазоў пададзены непасрэдна супраць “Атлант-М-Буд”, паколькі прадпрыемства, падобна, мала хвалююць пытанні законнасці сваёй будаўнічай дзейнасці. Пазоўнікі патрабуюць судовай забароны будаўніцтва другога дома, а таксама зносу іншых памяшканняў, пабудаваных не па праекце і з парушэннем заканадаўства, напрыклад, кацельні, размешчанай у ландшафтна-рэкрэацыйнай зоне, дзе такога роду будаўніцтва строга забаронена. Там жа плануецца і будаўніцтва паркоўкі.

Юрыст грамадскага аб'яднання "Экадом" Сяргей Магонаў адзначае: “Мы разлічваем, што суд прыструніць забудоўшчыка і верне яго дзейнасць у рэчышча закона, палажэнні якога стаяць, у тым ліку, на варце спрыяльнага асяроддзя пражывання гарадскіх жыхароў, а таксама аховы навакольнага асяроддзя”.

Будаўніцтва выклікала шмат абурэнняў з боку мясцовых жыхароў, былі накіраваны шматлікія звароты ў дзяржаўныя інстанцыі. Падчас праведзенай праверкі сталічнай пракуратурай былі ўстаноўлены парушэнні горадабудаўнічых нормаў.

На жаль, у Беларусі гэта не адзіны прыклад незаконнага будаўніцтва. У 2013 годзе падобная гісторыя мела месца ў Гомелі, праўда, тады забудоўшчык  самавольна змяніў не павярховасць дамоў, а размяшчэнне. Тады мясцовыя актывісты таксама звярталіся ў суд, але ён не задаволіў іх прэтэнзіі.

Аднак ёсць і станоўчыя прыклады, калі грамадзянам удавалася адстаяць свае правы ў сферы будаўніцтва. Напрыклад, гучная гісторыя з так званым “клубам аматараў бега” на вуліцы Цікоцкага. Пасля таго, як жыхары звярнуліся ў суд, забудоўшчыку адмовілі ў будаўніцтве і абавязалі прывесці мясцовасць у першапачатковы выгляд.

Пры сутыкненні з парушэннямі заканадаўства Марына Дубіна ў першую чаргу раіць людзям быць актыўнымі ў абароне сваіх правоў.

“Самае галоўнае – удзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях. Падчас іх можна пісаць свае каментарыі і пажаданні, удзельнічаць у прэзентацыі праектаў, дзе спецыялісты – архітэктары, забудоўшчыкі, эколагі – падрабязна расказваюць пра іх. Даведацца пра правядзенне грамадскіх абмеркаванняў можна з мясцовай прэсы і сайтаў адміністрацый раёнаў. Аднак вельмі важна ўносіць свае прапановы на стадыі прэзентацыі, бо пасля таго, як праект атрымае ўзгадненне дзяржорганаў, паўплываць на яго ўжо будзе амаль немагчыма”, – адзначае юрыстка.

Другое, што трэба рабіць – гэта кантраляваць ход рэалізацыі праекта. Гэта значыць, што пасля заканчэння абмеркаванняў жыхары мусяць запрасіць іх пратаколы ў мясцовай адміністрацыі. Апроч таго ў адміністрацыі раёна трэба запрасіць зацверджаную дакументацыю. Па ёй можна звяраць, наколькі будоўля адпавядае дакументам. Калі відавочныя парушэнні праекта, можна звярнуцца ў камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва,  напісаць скаргі ў пракуратуру, падаць пазоў у суд. Апроч гэтага можна папрасіць Мінгарвыканкам скасаваць інвестдамову з забудоўшчыкам.

“Каб выйграць судовую справу, павінны быць сапраўды выяўлены парушэнні ў будаўніцтве. Нярэдка ў выніку разгляду важную ролю адыгрывае ўзровень забудоўшчыка і яго сувязі, аднак вялікі ўплыў мае і актыўнасць саміх грамадзян”, – дадае Марына Дубіна.

Дарэчы, “Атлант-М-Буд” адмовіў “Экадому” ў прадастаўленні дакументацыі, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу. Невядома, ці ўдалося атрымаць паперы камусьці з жыхароў. Але гэта экалагічная інфармацыя, і яна мусіь быць даступнай для кожнага.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео