BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску – зноў ужо традыцыйны Агракультурны фэст (фота)

30.08.2015
У Мінску – зноў ужо традыцыйны Агракультурны фэст (фота)
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
На гэтых выходных у Галерэі «Ў» - агляд гарадскога агародзіка, выставы, лекцыі, дыскусіі, дэгустацыі, фермерскі маркет і яшчэ шмат чаго цікавага і карыснага.

29-30 жніўня Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Таварыства «Зялёная сетка», ГА «Экадом», установа «Агра-Эка-Культура» і літоўская арганізацыя «Kulturos Ambasada» ладзяць традыцыйны Агракультурны фэст, «каб усвядоміць ролю чалавека ў навакольным свеце, каб задумацца над тым, як на нас уплываюць прыроднае асяроддзе і прадукты, якія мы спажываем».

Арганізатары прапаноўваюць «спыніцца і задумацца, якой павінна быць ежа, каб яна не толькі насычала, але і прыносіла карысць, рабіла нас больш здаровымі, адчуць на сабе сілу прыроднага праз творы мастакоў, паспрабаваць знайсці ўнутраную гармонію з наваколлем».

Першы дзень фэсту распачаўся экскурсіяй па гарадскім агародзіку, які зрабілі экаактывісты ўвесну гэтага года. Нягледзячы на жорсткае па спякоце сёлетняе лета – вынікі ўсё ж ёсць, і эколагі даводзяць, што такое агародніцтва – магчымая і карысная (з розных бакоў чалавечага жыцця – гаворка нават не столькі пра забяспячэнне ежай) справа.

Цікава было паўдзельнічаць у «сляпой» дэгустацыі – арганічны прадукт vs прадукты з крамы. Трэба зазначыць, што большасць дэгустатараў правільна вызначылі паходжанне прадуктаў.

У гэтым годзе, паводле арганізатараў, вырашана надаць болей увагі мастацкім праектам. Напрыклад, лекцыя-прэзентацыя культурна-фермерскага праекта «Kultivator» (Швецыя), прэзентацыя і паказ фільма «Вочы Возера» (Літва) з каментарамі ўдзельніка праекту Ёзаса Лайвіса, прэзентацыя праекта «Памежнае мастацтва» - арт-тэрапія ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце, фотаздымкі і шмат іншага.

І раім не прапусціць другі дзень фэсту – у нядзелю, 30 жніўня, гасцей мерапрыемства чакае фермерскі аграмаркет, дзе можна набыць разнастайныя прадукты, у тым ліку і беларускія кавуны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео