BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч будзе аспрэчваць працяг прэвентыўнага нагляду

29.08.2015
Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч будзе аспрэчваць працяг прэвентыўнага нагляду
Судовая калегія Гродзенскага абласнога суда 27 жніўня пакінула без зменаў рашэнне Ваўкавыскага раённага суда аб працягу прэвентыўнага нагляду за Аўтуховічам яшчэ на 6 месяцаў.

Мікалай Аўтуховіч, каментуючы рашэнне, перакананы ў яго замоўным характары:

“У чарговы раз суддзі проста выканалі загад, нават не ўнікаючы ў нейкія юрыдычныя аспекты. Пры гэтым яны робяць выгляд, што ўсё адбываецца правільна і справядліва. А як тут яшчэ патлумачыш, калі табе ўначы прыносяць дахаты позву ў суд, які адбудзецца заўтра, альбо калі дакументы з абласнога суда ў ваўкавыскі суд лётаюць за чатыры гадзіны, нібы па паветры, калі звычайна на гэта сыходзяць тыдні”.

Сапраўды, на судзе высветлілася, што ў справе адсутнічае пратакол судовага паседжання, згодна з якім Аўтуховічу быў працягнуты прэвентыўны нагляд, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Аўтуховіча азнаёмілі зусім з іншым пратаколам, пазначаным чамусці ліпенем, а не жніўнем.

Адвакат таксама звярнуў увагу на такую акалічнасць: факт разгляду справы ў Ваўкавыскім раённым судзе адбыўся без удзелу самога Аўтуховіча, які знаходзіўся ў шпіталі і хадайнічаў аб пераносе справы. Фактычна ён быў пазбаўлены права на абарону, гарантаванае заканадаўствам.

Апроч таго, адвакат зазначыў заангажаванасць судовага працэсу, паколькі пасля першага суда ў Ваўкавыску, які адмовіў у падаўжэнні прэвентыўнага нагляду, была вельмі хутка тэрмінова праведзеная абласная судовая калегія, дзе адмянілі рашэнне суда, а ўжо на наступны дзень, з касмічнай хуткасцю, адбылося паўторнае паседжанне Ваўкавыскага раённага суда.

Фактычна, на паўторным паседжанні прэвентыўны нагляд прадпрымальніку быў працягнуты на паўгады ўсяго за адно нязначнае парушэнне.

Усе гэтыя довады былі ігнараваныя як пракурорам, так і калегіяй суддзяў.

Мікалай Аўтуховіч чакаў падобнага выніку і зусім не губляе аптымізму:

“Трэба йсці далей, шукаць іншыя магчымасці для аднаўлення справядлівасці. Ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне ў старшыні Гродзенскага абласнога суда, а калі патрабуецца – то і ў Вярхоўным судзе. Далей – скарга ў Камітэт пра правах чалавека ААН. Галоўнае - не губляць аптымізму. Незразумела і нелагічна ў гэтай справе толькі адно. З аднаго боку ўлады адпусцілі на волю палітвязняў, дык чаму тады не пакідаюць у спакоі мяне? Баяцца мяне, ці што? Ці працягваюць падманваць Лукашэнку, гаворачы яму, што яшчэ з 2009 года ў гэтага Аўтуховіча недзе прыхаваныя грузавікі са зброяй. Дык гэта ж не іголка у стозе сена… Хопіць ужо страшыць прэзідэнта”.

Прэвентыўны нагляд над Мікалаем Аўтуховічам Ваўкавыскі раённы суд адмяніў 17 ліпеня. А 5 жніўня Гарадзенская абласная судовая калегія адмяніла рашэнне раённага суда. На другі дзень у Ваўкавыску адбыўся паўторны працэс, на якім нагляд Аўтуховічу быў працягнуты яшчэ на паўгода. Трэба дадаць, што ў гэты дзень мусіў скончыцца тэрмін ранейшага нагляду і Аўтуховіча пазбавіўся б усіх абмежаванняў, звязаных з наглядам.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео