BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памежнікі знялі з цягніка «Вільня - Мінск» праваабаронцу Леаніда Судаленку

26.08.2015
Памежнікі знялі з цягніка «Вільня - Мінск» праваабаронцу Леаніда Судаленку
Вечарам 25 жніўня чарговыя праблемы займеў на мяжы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які вяртаўся з літоўскай сталіцы на радзіму.

«Ехаў цягніком «Вільня—Мінск», мытнікі праверылі — усё нармальна. Падышлі памежнікі для праверкі пашпарту, і тут жа пачалі па рацыі выклікаць галоўнага. Нічога забароненага я не правозіў, прапаноўваў тут жа правесці асабісты дагляд, як яны любяць гэта рабіць, але мне сказалі, што будуць здымаць мяне з цягніка на станцыі Маладзечна. Ніякіх прычын не тлумачылі», - цытуе праваабаронцу сайт spring96.org.

Леаніда Судаленку знялі з цягніка ў прыкладна 21.00 на станцыі "Маладзечна", прычым з прымяненнем фізічнай сілы. Трымалі там, на пункце мытнага дагляду "Маладзечна" Мінскай рэгіянальнай мытні да 23.00, правялі асабісты дагляд, склалі пратакол "асабістага мытнага дагляду", перапісалі ўсе, што было пры сабе — грошы, цукеркі сыну, нічога забароненага не выявілі і адпусцілі са словамі "вы свабодныя". Праваабаронца быў вымушаны чакаць іншы цягнік і неяк дабірацца дахаты за свае сродкі, бо квіток яму ніхто не кампенсуе. "Прынамсі, я буду дабівацца гэтага - кампенсацыі кошту праезду, бо мяне знялі з цягніка без ніякіх падстаў, і пры асабістым даглядзе не знайшлі нічога забароненага ці незадэклараванага", - пракаментаваў Леанід Судаленка. Ён заўважыў, што калі 12 чалавек мытнікаў і памежнікаў цягнулі яго з цягніка, то начальнік бег ззаду і крычаў: "Нічога не вымайце, нічога не вымайце".

Праваабаронца не першы раз з цяжкасцю перасякае мяжу праз пільную ўвагу памежнікаў да яго асобы. Неаднаразова Леанід Судаленка падвяргаўся асабістаму дагляду без дай прычыны, а ў траўні ў яго канфіскавалі ноўтбук. Зараз праваабаронца спрабуе вярнуць тэхніку праз суд. «Сённяшнія «прыгоды на мяжы» можна расцэньваць як помсту за тое, што я якраз суджуся зараз з Ашмянскай мытняй», - лічыць Леанід Судаленка.

Так, 18 жніўня ён звярнуўся з касацыйнай скаргаю ў Гродзенскі абласны суд. Ён спрабуе аспрэчыць рашэнне раённага суддзі ў Ашмянах Таццяны Емяльяновіч, якая пакінула без задавальнення скаргу аб вяртанні канфіскаваных Ашмянскімі мытнікамі ноўтбука ды друкаваных носьбітаў інфармацыі.

24 траўня на памежным пераходзе “Каменны Лог” Ашмянскія мытнікі правялі ў дачыненні да абаронцы правоў асабісты дагляд. Леанід Судаленка лічыць, што такая форма мытнага кантролю не можа прымяняцца без дастатковых падстаў, таму вырашыў даведацца пра падставы праз суд.

Асабісты мытны дагляд з'яўляецца выключнай формай мытнага кантролю, які праводзіцца пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што фізічная асоба хавае і добраахвотна не выдае тавары, якія перамяшчаюцца з парушэннем. «У маім выпадку я нічога не хаваў, мне наогул ніхто і нічога не казаў, зрабілі асабісты дагляд моўчкі. Каб высветліць падставы, я і звярнуўся ў суд, які, на жаль, адмовіўся разгледзець мае прэтэнзіі па сутнасці”, — каментаваў раней праваабаронца.

Ён просіць вышэйстаячую судовую інстанцыю адмяніць рашэнне суда першай інстанцыі і накіраваць справу на новы разгляд.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео