Суббота 23 ноября 2024 года | 14:27
  • бел / рус
  • eng

Павел Касцюкевіч: У Еўропе ўжо не набываюць кнігі паэзіі, а ў Беларусі вершы па-ранейшаму папулярныя

04.07.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Павел Касцюкевіч: У Еўропе ўжо не набываюць кнігі паэзіі, а ў Беларусі вершы па-ранейшаму папулярныя

Гэта азнака таго, што ў нашай краіне складаная палітычная сітуацыя, і людзі шукаюць адказы ў кнігах, лічыць арт-дырэктар сталічнай кнігарні "ЛогвінаЎ".

Дыскусія экспертаў датычна вынікаў маніторынгу "Культура як фактар развіцця", які зладзіў і днямі прадставіў грамадскасці Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, працягваецца. Нагадаем, што ў гэтым супольным даследванні навукоўцы высвятлялі, якім чынам у Беларусі адбываецца рэалізацыя Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення".

Агульны ўзровень сферы нашай культуры адносна нормаў Канвенцыі нізкі, адзначылі эксперты. А сістэмы ўяўленняў пра культуру ў беларускай дзяржавы і ў Канвенцыі ЮНЕСКА кардынальна разыходзяцца. Лічаныя пазітыўныя зрухі і патэнцыйныя накірункі развіцця не выбудоўваюцца ў сістэму, няма нейкай адмысловай стратэгіі развіцця культуры.

Сёння сваім меркаваннем датычна вынікаў маніторынгу і гледзішчам на культуру як фактар развіцця дзеліцца арт-дырэктар кнігарні "ЛогвінаЎ" Павел Касцюкевіч.

- Буду гаварыць з пазіцыі кніжнай культуры, развіцця кнігі. Я заўсёды стаўлю ў прыклад шахматы як з’яву, калі пачынаю казаць пра кніжную культуру. Канешне, шахматы былі (і ёсць) не зусім гульнёй для баўлення вольнага часа. Гэта была такая культура. Чаму "была", чаму я ўжываю мінулы час? Літаральна на нашых вачах гэтае захапленне распалася, людзі амаль што кінулі гуляць у шахматы.

Сто гадоў гэта была азнака гарадской культуры, прычым, не дзесьці там, далёка, а ў Беларусі. Заходзіш у двор, а там сядзяць мужычкі, гуляюць у шахматы. Ёсць вядомая карціна, дзе гуляюць у шахматы нашыя класікі - "Янка Купала і Якуб Колас гуляюць у шахматы". Гэтая карціна, відаць, культывавала падыход, што пісьменнікі - такія ж людзі, як і усе астатнія.

Цяпер шахматы зрабіліся азнакай элітарнасці. Людзі перасталі гэтым цікавіцца, і шахматная культура адышла. А ўсяго дваццаць-трыццаць гадоў таму, у маім дзяцінстве, гэта было такое ж баўленне часу, як чайхана ці еўрапейская кавярня. Сышло на нішто, пшык! І тут я пачну прыплятаць кніжкі. Канешне, кнігі чытаюць больш, чым гуляюць у шахматы, але заўсёды ёсць небяспека знікнення.  

Таму, калі мы кажам пра культуру як фактар развіцця, заўсёды трэба казаць пра небяспекі, паказваць на не такіх удалых нашых іншых "партнёраў" па культуры. Шахматы, на жаль, сышлі. Тое ж самае можа адбыцца і з чытаннем кніг. Я не кажу пра літаратуру, я кажу проста пра чытанне.

Фота Беларускага ПЭН-Цэнтру

У Еўропе ўжо назіраецца такая сітуацыя, што кнігі паэзіі абсалютна не набываюцца. Паэзія стала толькі набыткам тых, хто піша і пачынае пісаць, то бок паэтаў. У Беларусі, што цікава, гэтага не адбываецца. У нас па-ранейшаму паэзія - менавіта беларуская! - амаль такая ж папулярная, як і проза.

Я не думаю, што гэта азнака нашага прагрэса. Хутчэй, гэта азнака таго, што ў нас такая складаная палітычная сітуацыя, і людзі па-ранейшаму шукаюць адказы ў кнігах. Кніга па-ранейшаму ёсць сіла Беларусі, чаго ўжо няма ў Еўропе, дзе ўсё ўжо максімальна ліберальна, і дзе няма адказаў на пытанні.

І мы вельмі занепакоеныя, што паэзія сыходзіць. Сышлі шахматы, наступная - паэзія, а там - проза і ўвогуле культура чытання. Натуральна, мы вытрымліваем гэтую  канкурэнцыю са сродкамі масавай інфармацыі. Таму мне вельмі падабаецца, калі мы іх трошкі палохаем пагрозамі. Вось такімі як, напрыклад, справаздача маніторынгу "Культура як фактар развіцця".

Трэба нагадваць, што можа знікнуць тое, што нас робіць людзьмі. Чытанне кніг - гэта вельмі важна. На маю думку, гэта не параўнаецца ні з якім выяўленчым мастацтвам (хоць і гучыць гэта трошкі правакатыўна), ні з праглядам фільмаў. Я лічу, што калі чалавецтва масава адмовілася гуляць у шахматы, і масава адмовіцца ад чытання, мы перастанем быць цывілізацыяй.

Тое, што спрэчка адносна вынікаў маніторынгу круцілася, у асноўным, вакол дзяржавы і незалежнасці, гэта таксама вельмі важна. Таму што дзяржава прыціскае культуру, і ў нас шмат чаго можа знікнуць, пачынаючы ад мовы і скончваючы вялікай колькасцю відаў мастацтва. Але, я думаю, можна гэта неяк канцэптуалізаваць і перайсці межы нацыянальнага дыялогу і сказаць, што культура можа знікнуць, яе вялікія пласты. А без гэтага мы не можам звацца цывілізаванымі людзьмі.

Меркаваннямі датычна беларускай культуры як фактару развіцця з EuroBelarus.Info днямі падзеляцца старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык Алег Трусаў і архітэктар і рэстаўратар Ігар Раханскі.

Гл. справаздачу па выніках маніторынгу выканання Рэспублікай Беларусь канвенцыі ЮНЕСКА 

Гл. відэазапіс прэзентацыі маніторынгу:

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.