BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Магілёўскі журналіст накіраваў скаргу ў Камітэт па Правах чалавека ААН

29.06.2015
Магілёўскі журналіст накіраваў скаргу ў Камітэт па Правах чалавека ААН
Алесь Буракоў абскарджвае абвінавачванне па адміністратыўным артыкуле за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.

28 чэрвеня, я адправіў сваю скаргу разам з дадаткамі - усяго больш за 30 лістоў.  Падрыхтаваць яе мне дапамаглі праваабаронцы Барыс Бухель і Леанід Судаленка, за гэта ім вялікі дзякуй, - расказаў Алесь Буракоў "Магілёўскай Вясне".

- Да тэксту самой скаргі мы прыклалі адказы беларускіх судовых інстанцыяў. Мы спрабавалі абскарджваць пастанову суда Ленінскага раёна ў абласным судзе, у тым ліку і праз старшыню. Потым была скарга ў Вярхоўны Суд, але нідзе яе так і не задаволілі. Я спадзяюся, што Камітэт па Правах Чалавека ААН разгледзіць маю скаргу і прызнае, што я маю рацыю. Мне важна, што згодна Міжнароднаму Пакту аб Грамадзянскіх і Палітычных правах, я ўсё рабіў у рамках закона. Іншая справа, што ў нас гэтыя законы, чамусьці, не працуюць, - адзначыў журналіст. - Вельмі важна звяртацца ў КПЧ ААН, бо выглядае на тое, міліцыянты і суддзі лічаць мяне правапарушальнікам. Але калі адмыслоўцы з розных краінаў ААН стануць на мой бок, гэта будзе сведчыць пра тое, што нешта ня так менавіта ў гэтых міліцыянтаў і суддзяў.

8 кастрычніка 2014 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў Алеся Буракова вінаватым па адміністратыўным артыкуле за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі, а менавіта матэрыялу "Тропой контрабандиста: работают ли российские санкции в приграничье?", які быў размешчаны 25 жніўня 2014 года на сайце нямецкага радыё “Deutsche Welle”. За гэта яго аштрафавалі на 6 мільёнаў рублёў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео