BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Працоўныя завода "Строммашына" ў Магілёве некалькі месяцаў не бачылі заробкаў

26.06.2015
Працоўныя завода "Строммашына" ў Магілёве некалькі месяцаў не бачылі заробкаў
mogilevnews.by
Завод - на мяжы банкруцтва. Працоўныя дамагаюцца грошаў праз суд.

На магілёўскім заводзе "Строммашына" не выплачваюць заробак ужо некалькі месяцаў. Прадпрыемства знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Нядаўна прадалі адміністрацыйны будынак, арыштаванае за нявыплату закладу. У адміністрацыі заяўляюць, што цягам тыдня з работнікамі разлічацца са сродкаў ад гэтага продажу. Але прызнаюць, што выратаваць прадпрыемства гэтыя грошы не змогуць, паведамляе БелаПАН.

Адміністрацыйны будынак завода ўжо сышоў з малатка.

Аб нявыплаце заробкаў паведамілі работнікі прадпрыемства. Казаць публічна на гэтую тэму, аднак, адважыліся нямногія. У прыватных размовах казалі: заробленае не выплачваецца ад двух да трох месяцаў.

"За тры месяцы людзям не заплацілі, а ёсць і такія, якім за чатыры не заплачана. Тых, хто звольніўся, не разлічваюць. Людзі хадзілі да адвакатаў, юрыстаў і скардзяцца ў суд, так як заробленае нельга забраць. Заробкі ў нас невялікія, нават сорамна казаць - па 800 тысяч, па мільёну, у некаторых два мільёны", - кажуць яны.

У работнікаў калектыву няма ўпэўненасці ў будучыні прадпрыемства. Са слоў адной з суразмоўніц, многія мяркуюць, што завод прададуць.

"Кіраўніцтва, аднак, нас запэўнівае, што заказы ў прадпрыемства ёсць і будзем працаваць. Але сумневы ў нас, - разважае жанчына. - Крыўдна за завод. Заўсёды за намі было першае месца, а зараз першае месца ў распродажу".

Днямі адміністрацыйны будынак завода ў цэнтры горада купіла кіраванне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама больш чым за 31,5 млрд рублёў. Чатырохпавярховы будынак арыштавалі за нявыплату прадпрыемствам закладу і выставілі на аўкцыён. На ім, як паведамляюць мясцовыя СМІ, была толькі адна заяўка - ад кіравання юстыцыі.

Праблемы з выплатай заробкаў адміністрацыя завода прызнае. Сцвярджаецца, што грошы ад продажу адміністрацыйнага будынка дапамогуць разлічыцца з работнікамі прадпрыемства.

"Ад продажу гэтага будынка 10 млрд накіроўваюцца на пагашэнне запазычанасці заробкаў. Мы цяпер над гэтым працуем, і цягам, я так думаю, тыдня яны будуць на рахунках работнікаў", - адзначыў прадстаўнік адміністрацыі.

Разам з тым суразмоўца прызнаў, што перспектывы ў прадпрыемства змрочныя - яго могуць распрадаць па частках.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео