BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельская міліцыя палюе на людзей у майках з надпісамі

21.06.2015
Гомельская міліцыя палюе на людзей у майках з надпісамі
svaboda.org
У Гомелі супрацоўнікі дэпартаменту службы "Ахова" затрымалі грамадскага актывіста, былога афіцэра міліцыі Уладзімера Няпомняшчых. Ён ішоў па вуліцы ў майцы з надпісам "За Беларусь без Лукашэнкі".

"Мяне адвезлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. Прапаршчык Віталь Музычэнка заявіў, што на майцы забаронены надпіс. Другі міліцыянт не хацеў сябе назваць. У пастарунку ахоўнікі сталі пісаць рапарты на абставіны затрымання. Больш за гадзіну я правёў у РАУСе. Прыйшоў дзяжурны супрацоўнік крымінальнага вышуку, пагутарыў са мною і адпусціў", - распавёў Уладзімер Няпомняшчых "Радыё Свабода".

Пасля вызвалення Уладзімер наведаў міліцэйскую службу аховы Цэнтральнага раёну, даведаўся прозвішча напарніка Музычэнкі - гэта быў прапаршчык Яўген Ярошык.

Актывіст мае намер спагнаць з ахоўнікаў выдаткі за незаконнае затрыманне і за вымушаны праезд у грамадскім транспарце і атрымаць тлумачэнні ад кіраўніцтва на незаконныя дзеяньні падначаленых службоўцаў.

"Майкі з падобнымі ды іншымі надпісамі я нашу ўжо больш як дзесятак гадоў. Да апошняга часу міліцыя не знаходзіла ў гэтым нейкіх парушэнняў. Хіба толькі пасля справы нашага земляка Юрыя Рубцова, чалавека-майкі, якога ўпяклі за краты за надпіс на майцы і грудзях „Лукашэнка, сыходзь“. Міліцыя, відаць, стала палохацца любых пазнакаў на адзенні", - гаворыць грамадскі актывіст.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео