BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Кіраўніцтва гомельскай калоніі - жанчынам: Вы тут ніхто!

08.06.2015
Кіраўніцтва гомельскай калоніі - жанчынам: Вы тут ніхто!
Фото Виктории Ивлевой
Пра жорсткія ўмовы ўтрымання ў гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4 распавяла былая зняволеная.

Рэдакцыя сайта "Гомельская Вясна" сустрэлася з былой зняволенай гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4, якая на ўмовах ананімнасці пагадзілася распавесці аб умовах тутэйшага ўтрымання.

- Колькі разоў за час вашага знаходжання ў калоніі яе наведвалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый?

- Цяжка сказаць, былі гэта прадстаўнікі ГА ці ж дзяржструктур, але некалькі разоў калонію наведвалі невядомыя камісіі, якія ў асноўным кантралявалі наша харчаванне, у прыватнасці наведвалі сталовую. З намі члены камісіі не сустракаліся, адміністрацыя нам нічога не тлумачыла. Думаю, наведвання былі для "галачкі", для паляпшэння статыстыкі.

- З'явілася інфармацыя, што ў месцах пазбаўлення волі, у тым ліку і ў жаночай калоніі №4 Гомеля зроблены еўрарамонт, устаноўлены бідэ і іншыя атрыбуты цывілізацыі?

- У мяне быў маленькі тэрмін, таму я яго адбывала ў старым блоку. У каго вялікія тэрміны, тых вызначаюць у новы блок, там сапраўды зроблены рамонт, устаноўлены шклопакеты, але гэта ўсё для так званай "паказухі". У калоніі 20 атрадаў, у кожным каля 120 жанчын, тут адбываюць пакаранне каля 2-х тысяч зняволеных. У старых блоках ўмовы дакладна не для жанчын - ложкі ў два ярусы, тры прыбіральні на ўсіх, прычым нічым не загароджаныя, проста, дырка на падлозе. Душ раз у тыдзень.

Думаю, новы блок з шклопакетамі пабудаваны менавіта для такіх камісій, пра якія вы пытаецеся, каб б вадзіць туды і паказваць. Аб "бідэ" ў новым блоку я нічога не чула...

- Што ў дачыненні да харчавання, медабслугоўвання?

- Цяжка сказаць. Запомніўся чай, пусты суп і яшчэ раз суп. Часам бывалі катлеты і рыба. Для прадуктовых перадачаў з волі, адміністрацыя ніякіх перашкод не чыніць. Меддапамогу аказвалі: бывала, закруціцца галава, таблеткі давалі ...

- Як было з працай?

- Я працавала, калі можна так назваць бясплатную працу, швяёй (смяецца).Сшывала штаны спецадзення.

- Не магу не задаць пытанне, ці ўжываўся ў дачыненні да зняволеных фізічны гвалт з боку адміністрацыі?

- Выпадкі бывалі. Напрыклад, за дробную правіну асуджанай, увесь наш атрад зімой у мароз паставілі на вуліцы, ведаючы пра тое, што ўсе былі ў душы, памылі галовы. Акрамя як катаванні, такую працэдуру цяжка назваць.

- Што скажаце ў дачыненні да заяў пра ўмовы ўтрымання ў турмах і калоніях, якія практычна такія ж, як і ў арміі?

- Такое могуць сказаць тыя, хто ніколі тут не быў, ці ж тыя, хто сядзіць тут пастаянна, у каго на волі нікога няма і каму няма куды адсюль сыходзіць, у каго жыццёвы прынцып "скраў, выпіў, у турму". Той, хто выпадкова сюды трапляе, стараецца як мага хутчэй выбрацца з гэтага пекла. Адміністрацыя тут пастаянна зневажае зняволеных, кажучы - жанчыны на свабодзе, а вы тут ніхто, вы крымінальніцы!

- Як складваліся адносіны з другімі асуджанымі?

- У прынцыпе, ніякіх фізічных разборак не было, усе ведаюць, што будуць пакараныя абодва бакі канфлікту. Часам бывалі правакацыі з боку тых, у каго вялікія тэрміны, адна бабуля, уся ў "масцях", напярэдадні майго ўмоўна-датэрміновага вызаленння правакавала мяне, даставала пытаннямі, чаму я раблю насценгазету?

ДАВЕДКА: дадзенае інтэрв'ю арганізавана ў сувязі з заявамі Алены Красоўскай-Каспяровіч, кіраўніка праваабарончай арганізацыі "Платформа інавэйшэн", якая параўнала ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах і лагерах з умовамі ў беларускай арміі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео