BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фрылансера з Івацэвічаў выклікалі ў пракуратуру за артыкул пра сялянскі бунт

08.06.2015
Фрылансера з Івацэвічаў выклікалі ў пракуратуру за артыкул пра сялянскі бунт
На здымку: Жыхары Спорава выступаюць супраць дзеянняў чыноўнікаў. Фота svaboda.org
Павел Дайлід парушыў закон - напісаў пра тое, што сяляне патрабуюць ад уладаў вярнуць ім возера.

Сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Паўла Дайліда раніцай 8 чэрвеня выклікалі ў пракуратуру Івацэвіцкага раёна, каб папярэдзіць "аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў", паведамляе сайт БАЖ.

Як высветлілася з уручанага фрылансеру дакумента, раённая пракуратура ладзіла праверку паводле інфармацыі Бярозаўскага РАУС і прыйшла да высновы, што Павел Дайлід парушыў Закон РБ "Аб сродках масавай інфармацыі". Гаворка ідзе пра змешчаную на інтэрнэт-старонцы "Радыё Свабода" аўтарскую публікацыю "Бунт у Спораве: сяляне патрабуюць вярнуць ім возера".   

Як распавёў Дайлід, яму паказалі раздрукоўкі згаданага артыкулу, а таксама тэкст афіцыйнага папярэджання за подпісам намесніка пракурора Івацэвіцкага раёна Сяргея Жуковіча.

"Усё было падрыхтавана, і я асабліва не ўпіраўся, бо, калі існуе замова папярэдзіць - вынік прадказальны", - паведаміў Павел Дайлід. Ён дадаў, што не мае намеру абскарджваць папярэджанне, каб не губляць часу.

"Той матэрыял пра Спораўскае возера выклікаў шырокі рэзананс. Я лічу, што атрымаць пракурорскае папярэджанне за яго - ушанаванне маёй працы, бо і такім чынам улады заўважаюць незалежную журналістыку", - жартуе івацэвіцкі журналіст.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео