BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Пружанах судзяць Юрыя Рубцова

27.05.2015
У Пружанах судзяць Юрыя Рубцова
Актывісту пагражае да 3 гадоў калоніі.

27 мая ў судзе Пружанскага раёна пачаўся суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым. Актывісту, якому было раней прызначана пакаранне у папраўчай установе адкрытага тыпу тэрмінам 1,5 года ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, можа пагражаць да 3 гадоў калоніі.

Крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса (“ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”) будзе разглядаць суддзя Мікалай Рэпіха.

Да суду палітвязень Юры Рубцоў знаходзіўся ў СІЗА горада Баранавічы, дзе трымаў галадоўку.

Падставаю для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы органаў дазнання за парушэнне парадку і ўмоў адбыцця пакарання, прадугледжаных часткай 3 артыкула 47 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і правіламі ўнутранага распарадку, якія абавязваюць асуджанага працаваць паводле накіравання адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу. Абвінавачаны чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакантных пасадаў, што ўтварае склад злачынства ў выглядзе ўхілення ад адбыцця пакарання паводле прысуду, піша ПЦ Вясна.

Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень таксама нязгодны з тым, што ва ўстановах адкрытага тыпу пры прадстаўленні працы парушаецца працэдура працаўладкавання і звальнення.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года Юры Рубцоў атрымаў 1,5 года гэтак званай «хіміі» за абразу суддзі Кірылы Палулеха. Пад час Чарнобыльскага шляху на Рубцову была апранутая майка з надпісам «Лукашэнка сыходзь». Пасьля шэсця актывіста затрымалі. А праз два дні яго прывезлі ў Савецкі раённы суд Мінска голым па пояс.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео