BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прысуд Юрыю Рубцову абвесцяць 28 мая

27.05.2015
Прысуд Юрыю Рубцову абвесцяць 28 мая
Крымінальную справу па артыкуле 415 Крымінальнага кодэкса (“ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”) разглядае суддзя Мікалай Рэпіха.

У судзе Пружанскага раёна ў 10.00 27 мая ідзе суд над палітвязнем Юрыем Рубцовым. Актывісту, якому было раней прызначана пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу тэрмінам 1,5 года ў спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну, можа пагражаць да 3 гадоў калоніі.

Падставаю для ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы органаў дазнання за парушэнне парадку і ўмоў адбыцця пакарання, прадугледжаных часткай 3 артыкула 47 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і правіламі ўнутранага распарадку, якія абавязваюць асуджанага працаваць паводле накіравання адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу. Абвінавачаны чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакантных пасадаў, што ўтварае склад злачынства ў выглядзе ўхілення ад адбыцця пакарання паводле прысуду, паведамляе ПЦ "Вясна".

Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне – 600 долараў. Палітвязень таксама нязгодны з тым, што ва ўстановах адкрытага тыпу пры прадстаўленні працы парушаецца працэдура працаўладкавання і звальнення.

Пракурор адзначыў рэцыдыў  наўмыснага злачынства і просіць пакараць Рубцова 2,5 года калоніі, дадаць непагашаны тэрмін і ў агульнай складанасці - 3 гады  калоніі агульнага рэжыму.

Пачаліся спрэчкі бакоў. Абаронца кажа, што Рубцоў не пярэчыў супраць працаўладкавання, ён атрымаў накіраванне на працу, а затым на медкамісію і паспяхова яе прайшоў. Пры падпісанні дагавора звярнуў увагу на незапоўненыя палі ў працоўным дагаворы, у прыватнасці інфармацыю аб прэміях, надбаўках. Таму абаронца лічыць, што дамова была неналежна аформленая. Таксама адвакат просіць суд звярнуць ўвагу на даты.13 і 16 сакавіка, як сцвярджае Рубцоў ў пятніцу ніхто не працаваў, а затым паўторна яны былі прывезеныя на працаўладкаванне 16 сакавіка ў панядзелак. Далей звяртае ўвагу на накіраванне. Начальнік казаў, што накіраванне на працу было выдадзена 13 сакавіка, а іншыя сведкі кажуць, што яно было выдадзена да 9 сакавіка. Таксама сведкі сцвярджані пра немагчымасць падачы скаргаў і неправамоцныя спагнанні.

Аднак суддзя апеляваў тым, што справа непадведамственная суду.

Не даказана ў судзе, што Рубцоў меў намер на ўхіленне ад працаўладкавання, што падцвярджаецца праходжаннем медкамісіі.

Суд адхіляе рашэнне міжнародных арганізацый, але абаронца акцэнтуе ўвагу на тым факце, што Рубцоў прызнаны палітвязням. Адвакат прасіў далучыць да справы рашэньні міжнародных праваабарончых арганізацыяў аб прызнаньні Рубцова палітвязьнем і прасіў агаласіць гэта ў судзе. Пракурор выступіла супраць, бо «Рубцоў абвінавачваецца ў злачынстве супраць правасудзьдзя». Адвакат настойвае, кажа, што гэта тычыцца асобы абвінавачанага. Судзьдзя адмовіў, бо гэта, маўляў, ня тычыцца справы.

Ён просіць звярнуць увагу на станоўчую характарыстыку на Рубцова з ранейшага месца працы.

Адвакат просіць вынесці апраўдальны прысуд у сувязі з адсутнасцю склада злачынства, а ў выпадку прызнання віны ўлічыць довады і прызначыць мінімальны тэрмін.

Рубцоў прамаўляе апошняе слова. Ён гаворыць аб тым, што афіцыйна працуе з 16 гадоў, а неафіцыйна з 12-ці. Яму ніводнага разу на рукі не выдавалі накіравання на працу, а проста забіралі і везлі ў нейкую гаспадарку. Міліцыянт патрабаваў падпісваць нібыта добраахвотную дамову. Таксама ён паведаміў, што яму пагражалі  турмой, калі  не пагодзіцца на працу. Рубцоў хацеў даць дадатковыя тлумачэнні пра свае погляды, але суддзя яго спыніў.

Прысуд па справе Юрыя Рубцова будзе агалошаны заўтра, 28 мая, да 15:30.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео