BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Незадаволеных заробкам рабочых не пусцілі на МТЗ падчас візіту Лукашэнкі, каб не сапсавалі "свята"

17.05.2015
Незадаволеных заробкам рабочых не пусцілі на МТЗ падчас візіту Лукашэнкі, каб не сапсавалі "свята"
Напярэдадні ім загадалі не выходзіць 15 траўня на працу і папярэдзілі, што праз прахадную іх не пусцяць.

15 траўня Аляксандр Лукашэнка наведваў Мінскі трактарны завод і сустракаўся з працоўным калектывам. Як даведалася "Радыё Свабода", на сустрэчу адбіралі найбольш лаяльных, а самых актыўных і незадаволеных увогуле не пусцілі на завод.

Пра гэта журналістам распавяла маляр завода. Па яе словах, 14 траўня начальнік участка 91-га фарбавальнага цэху МТЗ Руслан Крывіцкі выклікаў шэсць чалавек і загадаў 15 траўня не выходзіць на працу. Начальнік паведаміў, што іх усё адно не пусцяць на тэрыторыю завода — нібыта так загадала дырэкцыя.

Жанчына дадала, што насамрэч работнікі цэха ў сярэднім зарабляюць каля 4 мільёнаў рублёў, а не 7 мільёнаў, як казаў на сустрэчы з Лукашэнкам гендырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка.

Летась работнікі 91-га цэха напісалі ліст на імя начальніка цэха і дырэктара завода. Яны прасілі аднавіць ранейшы ўзровень заробку, палепшыць умовы працы. У адказе за подпісам гендырэктара былі спасылкі на паказчыкі аб’ёму вытворчасці і прадукцыйнасць працы, а таксама выснова пра немагчымасць узняць заробкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео