BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітвязень Юрый Рубцоў праз галадоўку атрымаў праблему з ныркамі

13.05.2015
Палітвязень Юрый Рубцоў праз галадоўку атрымаў праблему з ныркамі
Личности
Гомельскі актывіст, вядомы вопраткай з надпісам "Лукашэнка, сыходзь", другі месяц трымае галадоўку ў СІЗА.

Праваабаронца з ПЦ «Вясна» Наста Лойка падзялілася з charter97.org апошняй інфармацыяй пра палітвязня Юрыя Рубцова.

«У яго пагаршаецца стан здароўя. Ён дагэтуль галадае. Адзінае, што ён ужывае - гэта гарбату з цукрам. З яго станам здароўя неабходна, каб яго аналізы бралі праз дзень. Але ён кажа, што гэтага ніхто не робіць і аналізы ў яго бяруць толькі раз на тыдзень. Ужо цяпер па аналізах відаць, што ныркі слабеюць, што стан здароўя стаў досыць дрэнным. Дактары яму ўжо давялі, што калі ён будзе прадаўжаць галадоўку, то пачнуцца праблемы з ныркамі, але ён пакуль пераставаць галадаць не збіраецца.

Ёсць інфармацыя, што ў 20-х чыслах траўня яму прызначаць суд. Гэта пакуль не дакладна, але імавернасць вялікая. Рубцоў сказаў, што калі працэс будзе адкрытым, публічным, з прысутнасцю журналістаў і міжнародных назіральнікаў, то ён перапыніць галадоўку. Калі суд будзе выязны або закрыты, у СІЗА, то ён пяройдзе на сухую галадоўку», - сказала яна.

Нагадаем, на палітвязня завялі новую справу паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўхіленне ад пакарання. Юрый Рубцоў адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак і патрабаваў даць яму працу з сярэднім заробкам па краіне - 600 даляраў. Палітвязень мяркуе, што новая крымінальная справа супраць яго незаконна, як і крымінальная справа за абразу суддзі, паводле якой ён ужо адбывае пакаранне.

Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска паводле арт. 391 Крымінальнага кодэкса («Знявага суддзі або народнага засядацеля») да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7.

22 снежня 2014 г накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео