BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чыноўнік растлумачыў, чаму ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне

04.05.2015
Чыноўнік растлумачыў, чаму ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне
На здымку: Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Фота Reuters
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Валянцін Рыбакоў запэўнівае, што людзей растрэльваюць... згодна з пактам аб грамадзянскіх правах.

Выступаючы 4 траўня ў Радзе ААН правоў чалавека ў рамках праходжання Беларуссю другога Універсальнага перыядычнага агляду Валянцін Рыбакоў адзначыў«У Беларусі захоўваецца смяротнае пакаранне. Разам з тым яно ўжываецца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і носіць часовы і выключны характар, ужываецца толькі за самыя цяжкія злачынствы».

Ён падкрэсліў, што смяротнае пакаранне не можа быць прызначанае асобам да 18 гадоў, старэйшым за 65 гадоў, жанчынам, паведамляе БелаПАН.

«Да асоб, прызнаных недзеяздольнымі, прысуд да смяротнага пакарання ў выкананне не прыводзіцца», - адзначыў Рыбакоў.

Ён заявіў, што пытанне прымянення смяротнага пакарання «знаходзіцца ў пастаянным полі зроку дзяржавы». 

«З 2013 года аднавіла сваю працу парламенцкая група для вывучэння гэтага пытання, - сказаў Рыбакоў. - Пры гэтым вялікае значэнне надаецца пытанню фармавання грамадскай думкі на карысць паступовага ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне».

Як падкрэсліў Рыбакоў, на сённяшні дзень апытанні грамадскай думкі паказваюць, што блізу 70% рэспандэнтаў выступаюць за захавання гэтага віду пакарання ў краіне.

Намеснік міністра таксама адзначыў, што ў 2015 годзе ў крымінальны працэс уведзены «інстытут дасудовага пагаднення, які ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках, пры супрацоўніцтве падазраваных ці абвінавачаных са следствам дазваляе замяніць смяротнае пакаранне пажыццёвым зняволеннем».

«Усе затрыманыя, узятыя пад варту і асуджаныя маюць свабодны доступ да судовага разбору. Індыкатарам эфектыўнасці судовай сістэмы, даверу да яе з'яўляецца ўстойлівы рост аб'ёмаў зваротаў у суды са скаргамі аб змене меры стрымання», - сказаў Рыбакоў.

Нагадаем, Еўрасаюз і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова заклікалі Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне як першага кроку да яго поўнага скасавання.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео