BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жыхар Віцебска Пётр Берлінаў падаў скаргу ў КПЧ ААН

01.05.2015
Жыхар Віцебска Пётр Берлінаў падаў скаргу ў КПЧ ААН
Затрыыманы за фотасесію на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі", віцяблянін абскарджвае незаконнае і несправядлівае пазбаўленне волі.

Пётр Берлінаў быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні, якім была расцэнена фотасесія на фоне графіці "з птушкамі і клеткамі". І ён быў адзіным, каму за гэта прысудзілі арышт, а не грашовы штра, нагадвае незарэгістраваны ПЦ "Вясна".

На яго думку, ён быў незаконна і несправядліва падвергнуты кароткатэрміноваму пазбаўленню волі, і таму звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Суды над удзельнікамі фотасесіі прайшлі ў лістападзе-снежні мінулага года. Пётр Берлінаў далучыўся да фотасесіі, якую праводзілі віцебскія журналісты і грамадскія актывісты, цалкам выпадкова. І атрымаў самае суровае пакаранне ў параўнанні з іншымі – арышт на трое сутак, тады як астатнім удзельнікам прысудзілі штрафы памерам ад 18 да 25 базавых велічынь.

На думку Берлінава, судовае рашэнне суду першай інстанцыі не было справядлівым, бо пакаранне ў выглядзе арышту нельга лічыць прапарцыйным здзесненаму ўчынку. Спадар Берлінаў упэўнены, што ягоныя паводзіны не вымагалі ягонага знаходжання пад вартай у ізалятары часовага ўтрымання – а менавіта ў гэтай установе ён мусіў правесці трое сутак да суду, які потым і прысудзіў яму арышт на такую самую колькасць сутак. Петр Берлінаў таксама падкрэслівае, што судовы разгляд не быў аб'ектыўным: суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова адразу падтрымала абвінавачанне, сфармуляванае ў пратаколе маёрам Чыгуначнага РАУС Аляксандрам Рыбаковым, і прызнала ўсіх удзельнікаў фотасесіі вінаватымі ў несанкцыянаванай акцыі.

Спадар Берлінаў лічыць, што было парушана яго права на справядлівы, бесстаронні і незалежны суд, і што касацыйная і наглядныя судовыя інстанцыі не ўлічылі ўсе яго довады і рэабілітуючыя акалічнасці. Таму ён просіць Камітэт па правах чалавека прызнаць яго скаргу прымальнай для разгляду па сутнасці. Ён настойвае на тым, каб Рэспубліка Беларусь была прызнаная парушальнікам Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, ліквідавала ўсе дапушчаныя парушэнні, аднавіла яго грамадзянскія правы, а таксама пакрыла яму маральную шкоду ў выглядзе грашовай кампенсацыі,паведамляе сайт "Віцебская вясна".

Фотасесія "з птушкамі і клеткамі", калі ўдзельнікі паўтарылі малюнак невядомага мастака на сцяне віцебскага будынка, дагэтуль не забылася жыхарамі Віцебска. Многія былі абураны тым, што за фотаздымкі на фоне графіці, выкладзеныя ў інтэрнэце, удзельнікаў фотасесіі пакаралі як правапарушальнікаў.

Праваабаронца Валеры Міснікаў, які пабываў на судах над журналістамі і актывістамі, таксама лічыць несправядлівым абвінавачанне ўдзельнікаў фотасесіі ў несанкцыянаваным пікетаванні. З гэтай нагоды ён звярнуўся ў гарадскую пракуратуру з заявай пра тое, што маёр міліцыі Аляксандар Рыбакоў і суддзі Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова і Дзяніс Губанаў, асудзіўшы журналістаў і актывістаў, парушылі законы краіны і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Аднак у гарадской пракуратуры не сталі разбірацца, ці парушылі службовыя асобы міліцыі і суду закон, а пазней адмовіліся рэагаваць на заяву праваабаронцы і ў абласной пракуратуры, куды Валеры Міснікаў паскардзіўся на бяздзейнасць пракурора горада. Не даў выніку і зварот у Генеральную пракуратуру: начальніца аддзелу па наглядзе і захаванні правоў і свабод грамадзян Марына Папова паведаміла праваабаронцу, што ён не мае паўнамоцтваў прадстаўляць інтарэсы асоб, прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці, бо ў яго няма даверанасці, каб прадстаўляць іх інтарэсы. Прыватны зварот грамадзяніна, якому стала вядома пра парушэнне заканадаўства, пракуроры ўсіх узроўняў не палічылі вартым увагі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео