BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналіста чакае суд за супрацу з тэлеканалам "Белсат"

27.04.2015
Журналіста чакае суд за супрацу з тэлеканалам "Белсат"
gazetaby.com
Сяргея Краўчука вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ пры падрыхтоўцы сюжэта.

Незалежнага журналіста з Мінска Сяргея Краўчука вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ пры падрыхтоўцы сюжэта ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

У міліцыю журналіста выклікалі ў суботу, 25 красавіка.

– У пятніцу да мяне дахаты прыйшлі міліцыянты і пад подпіс ўручылі мне позву з’явіцца ў аддзяленне міліцыі ў Фаніпалі. У суботу ў фаніпальскім пастарунку міліцыянты паказалі мне раздрукоўкі з сайта "Белсата" з нядаўнім інфармацыйным сюжэтам.

Сюжэт тычыўся грамадскага абмеркавання забудовы ў Фаніпалі, на якое мяне 17 красавіка разам з іншымі журналістамі не хацелі пускаць міліцыянты. Тады яны праверылі ў нас дакументы і перапісалі дадзеныя, а цяпер прапанавалі даць тлумачэнні адносна сюжэта, – распавёў Сяргей Краўчук прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Даваць тлумачэнні міліцыянтам Краўчук адмовіўся. У выніку супрацоўнікі міліцыі заявілі, што завялі супраць яго адміністрацыйную справу па артыкуле 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і перадаюць яе ў суд. Па словах міліцыянтаў, разглядаць справу журналіста будзе неўзабаве суд Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.

Сёлета беларускіх журналістаў ужо 12 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП, а агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле ўжо перасягнула суму ў 60 мільёнаў рублёў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео