BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельскага журналіста Жукоўскага будуць судзіць за апытанку жыхароў вёскі Буда-Галоўчыцкая

18.04.2015
Гомельскага журналіста Жукоўскага будуць судзіць за апытанку жыхароў вёскі Буда-Галоўчыцкая
Личности
svaboda.org
Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў па пошце пратакол з Нараўлянскага РАУС.

17 красавіка гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі па пошце атрымаў адміністрацыйны пратакол, складзены ў дачыненні яго супрацоўнікамі Нараўлянскага РАУС, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

"12 сакавіка грамадзянін Жукоўскі К.І., не маючы адпаведнай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў на вытворчасць дзейнасці журналіста, незаконна інтэрв'юіраваў жыхароў вёскі Буда-Галоўчыцкая, тым самым незаконна ўдзельнічаў ў вырабе прадукцыі СМІ, а менавіта сюжэту "Пажылыя людзі вымушаны плаціць за свае дамы ў чатыры разы больш, чым за калгасныя", які быў прадэманстраваны ў эфіры тэлеканалу "Белсат", - апісалі ў пратаколе сутнасць правапарушэння міліцыянеры.

Яны лічаць, што такімі дзеяннямі журналіст парушыў артыкул 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).

"Я, як журналіст-фрылансер, здымаю і асвятляю тыя праблемы, якія непасрэдна датычаць звычайных грамадзян Беларусі на побытавым узроўні. І гэтай праўды аб тым, як жывуць людзі, чыноўнікі баяцца як агню. Гэтым пратаколам улада распісваецца ў сваім бяздзеянні - што яна нічога не можа зрабіць з валам праблем, ужо не у стане, а можа толькі ад злосці кусаць тых, хто аб гэтым кажа, чым дыскрэдытуе сябе не толькі у Беларусі, але і на міжнароднай арэне", - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі.

Ён быў ужо пакараны за "незаконны выраб прадукцыі СМІ". Так, 2 красавіка суддзя суда Чыгуначнага раёна Гомеля Мікалай Бакуноў прызнаў журналіста вінаватым у парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП і пакараў яго штрафам у памеры 30 базавых велічынь (5,4 мільёны рублёў).

У адміністрацыйнай справе былі матэрыялы аб тым, што Кастусь Жукоўскі 5 лютага 2015 года незаконна здымаў на відэакамеру супрацоўнікаў школы №12 Гомеля, а 6 лютага на сайце тэлеканалу "Белсат" з'явіўся матэрыял пра тое, як мясцовыя ўлады за смерць 3-месячнай Сняжаны пакаралі настаўнікаў і медыкаў.

Нагадаем, у студзені 2015 года ў Гомелі было знойдзена муміфікаванае цела 3-месячнай дзяўчынкі. У зачыненай кватэры яно праляжала каля васьмі месяцаў. Знайшлі нежывое немаўля педагогі, якія пазней і былі "прызначаны крайнімі", разам з імі і медыкі мясцовай дзіцячай паліклінікі. Пра гэта і быў сюжэт на тэлеканале "Белсат".

На судзе фрылансер казаў, што, згодна артыкулу 34 Канстытуцыі, ён мае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Гэтым правам ён і скарыстаўся, калі здымаў на відэакамеру супрацоўнікаў школы.

Па яго словах, відэа ён выклаў на канал Youtube, і матэрыялам мог скарыстацца хто заўгодна. Ён не мог "незаконна вырабіць прадукцыю СМІ", бо не працуе ў СМІ, не з'яўляецца рэдактарам, а ў дадзеным сюжэце было пазначана аўтарства зусім іншага чалавека.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео