BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітвязень Юрый Рубцоў трапіў у ізалятар

07.04.2015
Палітвязень Юрый Рубцоў трапіў у ізалятар
Личности
nn.by
6 красавіка ён быў змешчаны ў Пружанскі ізалятар часовага ўтрымання. Рубцоў адмовіўся ад прапанаванага яму мясцовага адваката і абвесціў галадоўку.

У дачыненні да палітзняволенага Юрыя Рубцова  абраная мера стрымання - заключэнне пад варту. 6 красавіка ён быў змешчаны ў Пружанскі ізалятар часовага ўтрымання. Ён адмовіўся ад прапанаванага яму мясцовага адваката і абвесціў галадоўку. Таксама адмовіўся ад дачы паказанняў следчаму Вользе Барадоўскай, якая вядзе ягоную крымінальную справу, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".

Магчыма, у чацвер палітзняволенаму, які адбываў пакаранне ва ўстанове адкрытага тыпу №7 у Купліне, будзе афіцыйна прад’яўленае абвінавачванне. Пасля гэтага Рубцова перавядуць ў бліжэйшы следчы ізалятар (СІЗА), верагодна ў Баранавічы.

Палітзняволенага Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з ўстановы адкрытага тыпу №7 у Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны нібыта для правядзення следчых дзеянняў. Пазней стала вядома, што супраць Юрыя Рубцова ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў.

Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менска па арт.391 Крымінальнага кодэкса ("Абраза суддзі або народнага засядацеля") да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео