BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітзняволенага Юрыя Рубцова адправілі ў Следчы камітэт з рэчамі. Распачата крымінальная справа

06.04.2015
Палітзняволенага Юрыя Рубцова адправілі ў Следчы камітэт з рэчамі. Распачата крымінальная справа
Палітзняволенага Юрыя Рубцова 6 красавіка вывезлі з ўстановы адкрытага тыпу № 7 у Купліне ў раённы аддзел Следчага камітэта ў Пружаны. Нібыта для правядзення следчых дзеянняў. Рубцова вывелі з рэчамі.

Як паведаміў актывіст Леанід Кулакоў, нечаканымі сведкамі гэтага этапавання сталі сябры і паплечнікі палітзняволенага, якія прыехалі з Мінску, каб праведаць Рубцова і перадаць яму неабходныя рэчы і прадукты харчавання, паведамляе сайт spring96.org.

Праваабаронца Леанід Судаленка паведаміў, што супраць Юрыя Рубцова заведзеная крымінальная справа па артыкуле 415 Крымінальнага кодэксу (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі). Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам на 3 гады.

Ужо на "хіміі" палітвязень Юры Рубцоў зрабіў на грудзях татуіроўку "Лукашэнка, сыходзь!". Раней ён меў шмат праблем праз футболку з адпаведным лозунгам.

"Скура не футболка, яе не сарвуць, - пракаментаваў Рубцоў свой учынак. - А шкадаваць потым не буду. Мне больш шкада тых маек, што ў мяне забралі і не вярнулі".

Юрый Рубцоў 6 кастрычніка 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёну Менска па арт. 391 Крымінальнага кодэкса (“Абраза суддзі або народнага засядацеля”) да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу № 7. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео