BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Супраць "Дажынак" пратэстуюць жыхары аграгарадку пад Магілёвам - праз свята ў іх адбіраюць агароды

30.03.2015
Супраць "Дажынак" пратэстуюць жыхары аграгарадку пад Магілёвам - праз свята ў іх адбіраюць агароды
livejournal.com
З нагоды фестывалю раённыя ўлады хочуць забраць у вяскоўцаў зямлю, каб "добраўпарадкаваць" трасу Горкі - Магілёў. Уладары агародаў звярнуліся ў пракуратуру.

Хутка жыхары аграгарадку Аўсянка Горацкага раёна, што на Магілёўшчыне, рызыкуюць застацца без уласных агародаў праз свята "Дажынак". Між тым, сваю зямлю вяскоўцы апрацоўвалі і плацілі за яе падаткі больш за 20 гадоў, паведамляе bchd.info.

Жыхароў Аўсянкі пачалі выклікаць у сельсавет з патрабаваннем на працягу пяці дзён вызваліць агароды, бо на іх месцы плануецца зрабіць газоны і ўсталяваць ліхтары.

Агулам плануецца забраць 15 агародаў. Замест іх аўсянкаўцам прапануюць надзелы далёка ў полі.

Аднак ніводзін з тых, каго выклікалі не пагадзіўся з патрабаваннямі ўладаў. Тым больш, што ніякага пісьмовага распараджэння яны не прадставілі.

Замест гэтага яны звярнуліся да актывісткі аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Жанны Шчарбінінай, якая ў 2010-2014 гадах была дэпутаткай Аўсянкаўскага сельсавету. З яе дапамогай быў складзены зварот са скаргай на дзеянні мясцовых уладаў у Магілёўскі аблвыканкам і пракуратуру. Зараз вяскоўцы чакаюць адказу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео