BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналістаў з Брэста, Гомеля і Магілёва выклікалі ў міліцыю

18.03.2015
Журналістаў з Брэста, Гомеля і Магілёва выклікалі ў міліцыю
Адразу некалькі жураналістаў з рэгіёнаў атрымалі афіцыйныя позвы ў мясцовыя аддзелы ўнутраных спраў.

Алесь Ляўчук з Брэста, Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч з Гродна атрымалі афіцыйныя позвы ў міліцыю, гродзенца Андрэя Мялешку спрабавалі выклікаць па тэлефоне, а ў Магілёве ўчастковы хоча бачыць Ігара Барысава, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Алесь Кіркевіч наведаў Ленінскае РУУС Гродна 17 сакавіка, Алесь Дзянісаў – раніцай 18 сакавіка. Як высветлілася, міліцыя праводзіць праверку паводле звароту КДБ. Правяраецца факт парушэння арт. 22.9 ч.2 КаАП – “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

Падставай для праверкі стаў размешчаны на сайце тэлеканала “Белсат” відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі. Паводле журналістаў, у матэрыялах праверкі ёсць скрыншоты з сайта. Таксама з іх вынікае, што супрацоўніцу музея Галіну Хімко, якая фігуруе ў сюжэце, выклікалі на гутарку ў КДБ і ў міліцыю для апазнання журналістаў па фотаздымках.

“Пакуль што з нас бралі тлумачэнні. Відаць, па выніках праверкі міліцыя вырашыць, ці заводзіць справу. Але мне сказалі чакаць позвы – магчыма, для складання пратаколу”, – зазначыў Алесь Дзянісаў у гутарцы са службай маніторынгу ГА “БАЖ”.

“На маю думку, гэта псаванне нерваў журналістам і спосаб для дзяржавы зарабіць з дапамогай штрафаў, – лічыць Алесь Кіркевіч. – Не думаю, што такія захады нешта радыкальна зменяць – проста чэкісцкая руціна...”

Гродзенцу Андрэю Мялешку патэлефанавалі ўвечары 17 сакавіка з гродзенскага аддзела міліцыі “Цэнтр” і сказалі, што хочуць “пагутарыць”. Журналіст катэгарычна адмовіўся ісці ў міліцыю без афіцыйнай позвы.

У позве, якую брэсцкі журналіст Алесь Ляўчук атрымаў 17 сакавіка, гаворыцца, што яго выклікае ўчастковы інспектар Маскоўскага РАУС г. Брэста, капітан міліцыі Раман Трафімук. 18 сакавіка а 13-й гадзіне ён наведаў пастарунак, што знаходзіцца на Партызанскім праспекце Брэста, дзе яго азнаёмілі з адміністрацыйным пратаколам па арт. 22.9 ч.2 КаАП.

Таксама 18 сакавіка прыйшла інфармацыі з Магілёва – рэдактара газеты і інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” Ігара Барысава выклікаў на гутарку ўчастковы інспектар. Неабходнасць сустрэчы ўчастковы патлумачыў тым, што яму даручана апытаць журналіста ў межах праверкі неабходнасці ўзбуджэння (ці адмовы ва ўзбуджэнні) крымінальнай справы па арт. 188 ч. 2 КК РБ (паклёп).

Кароткая перадгісторыя: 

Напрыканцы 2014 года (24 снежня) суд Ленінскага раёна Брэста пакараў Алеся Ляўчука штрафам ў памеры 40 базавых велічыняў (6 млн рублёў), абвінаваціўшы ў парушэнні часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Суд прызнаў Ляўчука вінаватым у “незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ”, а фактычна –за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. 22 студзеня 2015 года Брэсцкі абласны суд адхіліў скаргу незалежнага журналіста на рашэнне суда першай інстанцыі.

Гродзенца Алеся Дзянісава аштрафавалі па тым жа артыкуле ў красавіку 2014 года на 30 базавых велічыняў. Андрэя Мялешку штрафавалі тройчы цягам года – на 30, 35 і 40базавых. У Алеся Кіркевіча ёсць папярэджанне паводле гэтага ж артыкулу ў снежні 2013 года. Усяго цягам 2014 года па арт. 22.9 КаАП журналістаў штрафавалі 10 разоў (табліцы). Абскардзіць рашэнні судоў першай інстанцыі нікому з іх не ўдалося.  

У 2015 годзе паводле арт. 22. 9 КаАП суды ўжо чатыры разы штафавалі незалежных журналістаў – два разы Аліну Літвінчук (Брэст, 30 базавых і 40 базавых), Тамару Шчапёткіну (Бяроза, Брэсцкая вобласць, 40 базавых) і Ларысу Шчыракову (Гомель, 20 базавых). 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео