BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Анархісты перакрылі дарогу ў Мінску, каб вызваліць вязня Дзядка (відэа)

01.03.2015
Анархісты перакрылі дарогу ў Мінску, каб вызваліць вязня Дзядка (відэа)
revbel.org
Яны запалілі фаеры і расцягнулі банер "Свабоду анархісту Мікалаю Дзядку".

Анархісты перакрылі адну з вуліц Мінска ўвечары 28 лютага. Актывісты расцягнулі на шашы банер "Свабоду анархісту Мікалаю Дзядку", запалілі фаер і скандавалі "Свабоду Мікалаю Дзядку!", паведамляе сайт revbel.org.

Пры гэтым не вядома, ці быў нехта ў выніку затрыманы.

Як заявілі ўдзельнікі акцыі, такім чынам яны праявілі салідарнасць са сваім таварышам, Мікалаем Дзядком, якому працягнулі тэрмін зняволення яшчэ на адзін год.

Нагадаем, актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка асудзілі на чатыры з паловай гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму ў траўні 2011 года. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве. Сярод іншых эпізодаў на судзе фігуравалі напад на расійскую амбасаду і кіданне кактэйляў Молатава ў турму на Акрэсціна. На судзе хлопец не прызнаў сваёй віны і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

26 лютага ў магілёўскай турме №4 прайшоў новы працэс над Дзядком. Хлопец павінен быў выйсці на волю ў пачатку сакавіка, але суд прызначыў яму дадатковы год турэмнага зняволення. Палітвязня абвінавацілі па 16 эпізодах парушэння турэмнага рэжыму. Пераважная большасць з іх — знаходжанне ў спартыўных штанах або без майкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео