BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў на рынке "Ждановічы": затрыманы іхні лідар Макаеў

01.03.2015
Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў на рынке "Ждановічы": затрыманы іхні лідар Макаеў
На здымку: Алесь Макаеў. Фота з Facebook
Байкатавалі працу гандляры, якія не паспелі распрадаць рэшткі тавараў, а таксама не атрымалі неабходную сертыфікацыю.

Сёння, 1 сакавіка, на рынку "Ждановічы" затрымалі лідара прадпрымальніцкага руху Алеся Макаева. Ён выступаў перад прадпрымальнікамі, паведамляе "Радыё Свабода"

На рынку адбылася акцыя пратэсту: не выйшлі на працу прадпрымальнікі, якія не паспелі распрадаць рэшткі тавараў, а таксама не атрымалі неабходную сертыфікацыю.

Алесь Макаеў быў затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі на рынку "Ждановічы".

Як паведаміў Макаеў адразу на выхадзе з пастарунку, з яго ўзялі тлумачэнні, што ён рабіў у цэнтры "Мір моды", дзе гандляры абмяркоўвалі свой далейшы лёс. Макаева адпусцілі, але пазоў у суд альбо рашэнне пра сплату штрафу абяцалі выслаць заўтра. 

Па ацэнках Алеся Макаева, байкатавалі працу блізу 90% "іпэшнікаў", якія сплачваюць адзіны падатак, - гэта гандляры адзеннем, абуткам, галантарэяй, бялізнай і г. д.  

Дапытвалі Алеся Макаева начальнік РУУС Цэнтральнага раёну Менска Артур Шахлай,а таксама следчыя ды іншыя міліцэйскія чыноўнікі.

У панядзелак, 2 сакавіка, будзе абвешчана, якая мера спагнання пагражае прадпрымальніку. Спадар Макаеў ня мае адказу, што стала прычынай да затрымання. Відавочна, размова актывіста з калегамі пацягнула на "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства". 

У адпаведнасці з нормамі загаду кіраўніка дзяржавы № 222 ад 16 мая 2014 года, 1 сакавіка скончыўся перыяд, падчас якога ІП - плацельшчыкі адзінага падатка магли рэалізаваць рэшту прадукцыі легпраму, увезенай з краін Мытнага саюза без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё і паступленне гэтых тавараў.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео