BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Вінчэўскі: Ахова птушак Бацькаўшчыны рушыць на Усход

23.11.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Аляксандр Вінчэўскі: Ахова птушак Бацькаўшчыны рушыць на Усход
АПБ ставіць мэтай ахапіць за 2,5 гады Магілёўскую і Гомельскую вобласці. Дагэтуль – за 15 год існавання арганізацыі – ва ўсходніх рэгіёнах так і не ўдалося стварыць устойлівую прыродаахоўную сетку.

Праект «Аб'ядноўваючыся вакол прыроды», які Ахова птушак Бацькаўшчыны рэалізуе пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звязу, разлічаны на 2,5 гады. Афіцыйна мэта гучыць так: «павышэнне экалагічнай свядомасці і далучэння да прыродаахоўнай дзейнасці жыхароў Магілёўскай і Гомельскай абласцей». У кіраўніцтве АПБ разлічваюць на тое, што праектам удасца ахапіць не толькі школьнікаў ды студэнтаў, але і актыўных мясцовых жыхароў.

Не сакрэт, што аматарская арніталогія даўно ў трэндзе ў Еўропе, заканадаўцам моды тут выступае Вялікая Брытанія, у апошнія гады краінай бёрдвотчынгу называюць Фінляндыю. АПБ паспрабуе давесці да жыхароў усходніх рэгіёнаў краіны пра назіранне за прыродай як магчымы стыль жыцця. Другой задачай стане стварэнне раённых сетак па вывучэнню і ахове прыроды і забеспячэнне іх устойлівасці.

Чакаецца, што мерапрыемствы праекту ахопяць больш 10.000 чалавек – і за 2,5 гады больш 1.000 з іх стане сябрамі АПБ (зараз у шэрагах арганізацыі – каля 3,5 тысяч чалавек), будуць створаны 15 ініцыятыўных груп, каля 50 клубаў пры школах і некалькі студэнцкіх груп.

Цікава, што на захадзе не такой ужо і вялікай па тэрыторыі Беларусі папярэдняя АПБ стуктура з'явілася яшчэ ў 1993 годзе – пад назвай Заходнебеларускае таварыства аховы птушак. Усход краіны – даволі абыякавы да гэтай экалагічнай дзейнасці. І папярэднія высілкі АПБ поспеху не дасягнулі. Чаму? Як ні дзіўна, але нават тут прыйдзецца паглыбляцца ў гісторыю, лічыць старшыня АПБ Аляксандр Вінчэўскі.

- Вядома, што Заходняя і Ўсходняя Беларусь розняцца 20 гадамі кіравання. Заходняя Беларусь стала савецкай на два дзесяцігоддзі пазней. Цікава, што такі малы перыяд зрабіў вось такі вельмі моцны ўплыў на менталітэт людзей, - кажа ў інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» Аляксандр Вінчэўскі. - Дарэчы, я сам родам з Гродна, але мяне калісьці запрасілі ў Мінск быць дырэктарам АПБ – бо ў Мінску не было на той момант падыходзячых людзей, рух не быў развітым. Наступны дырэктар у нас таксама быў з захаду – з Брэсту. Не таму, што там больш арнітолагаў, але вось так атрымоўваецца, што больш актыўныя людзі, больш актыўныя грамадзяне – я гэта кажу са свайго досведу працы – сканцэнтраваныя ў Заходняй Беларусі. Ну амаль што па той лініі Керзона.

Аляксандр Вінчэўскі заўважае, што птушкі і прырода ўвогуле ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях ніяк не менш цікавыя, чым на той жа Гарадзеншчыне.

- Але за 15 год існавання абсалютная большасць нашых аддзяленняў і сяброў – гэта на захад ад Мінску. Тэрыторый, важных для птушак, таксама больш вылучана на заходняй частцы, бо больш людзей вывучаюць іх, больш кантактаў з Мінпрыроды. Вось нядаўна былі выбары ў Савет АПБ, то зноў жа – калі глядзець па рэгіёнах – амаль усе адтуль, з Захаду, бо з усходніх рэгіёнаў амаль ніхто не балатаваўся.

Хаця, думаю, не толькі ў менталітэце справа – тут і больш інтэнсіўныя сувязі з еўразвязаўскімі краінамі, побач Польшча і Літва. Людзі часцей там бываюць. Я працаваў некалькі год у ПРААН, мы рабілі семінары, трэнінгі – і я бачыў нашых людзей, якія на свой сталы ўзрост ніколі не былі за мяжой ды і не шкадавалі з гэтага. Я быў вельмі здзіўлены – што можна чакаць ад іх на працоўным месцы, калі ім абсалютна нецікавае жыццё побач, у суседзяў. Як яны будуць працаваць, змяняць, паляпшаць сваю працу, жыццё? Яны ж не бачылі ніякіх прыкладаў, ні добрых, ні дрэнных. Параўнаць жа немагчыма без практыкі. Інтэрнэт, тэлевізія дапамагаюць, канешне, у пэўнай ступені – але трэба ездзіць, знаёміцца, вывучаць, назіраць. Па сабе ведаю: бачыш нешта добрае і нязвыклае для нас, вяртаешся дадому – і спрабуеш змяніць нешта ў лепшы бок. Матывацыя з'яўляецца – ты бачыш, што гэта магчыма.

Галоўнай праблемай Вінчэўскі называе нізкую актыўнасць людзей. Таму АПБ сваім праектам паспрабуе «раскруціць» грамадскі патэнцыял.

- Калі ёсць скажам так, цэнтр крышталізацыі, то вакол яго гуртуюцца актыўныя людзі. А яны ўсё ж там ёсць, не так ужо ўсё сумна. Але трэба іх знайсці, гэтых людзей, трэба пазнаёміць з методыкамі, аб'яднаць, навучыць, пазнаёміць, нарэшце, паміж сабой.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео