BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксей Ластоўскі: Усе нашыя даклады, меркаванні і думкі маюць фонам украінскую праблематыку

07.10.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Аляксей Ластоўскі: Усе нашыя даклады, меркаванні і думкі маюць фонам украінскую праблематыку
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Чаму навукоўцы ляцелі на Кангрэс у Коўне, нібыта мухі на мёд, нават з Амерыкі? Чым ганарацца ягоныя арганізатары, а якія намаганні пайшлі прахам?

Якія тэматыкі сёлета "ашчаслівілі"?

Мы працягваем размаўляць з беларускімі навукоўцамі,  ўдзельнічаўшымі ў IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі , якi адбыўся з 3 па 5 кастрычнiка ў Коўне (Літва), і падсумоўваць вынікі гэтай найбуйнейшай падзеі для акадэмічнай супольнасці.

Гэтым разам карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з сацыёлагам, даследчыкам гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці, экспертам Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Аляксеем Ластоўскім.

- Аляксей, ужо ня першы год вы рыхтавалі панэль, звязаную с гісторыяй XX стагоддзя. Але якія секцыі Кангрэса, на вашае гледзішча, атрымаліся найбольш цікавымі?

- Калі казаць пра секцыі і панэлі, то гэта звычайныя і традыцыйныя для нас тэматыкі: і паліталагічная, і эканамічная, і міжнародныя стасункі. Вельмі вялізная ў гэтым годзе атрамалася секцыя, звязаная з гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. І мне падаецца, што менавіта па ўзроўні яна наймацнейшая за ўсе чатыры гады.

Цікава, што ў гэтым годзе дадалося некалькі новых праблематык. Найперш, гэта філалогія, якая раней наогул не была прадстаўленая на Кангрэсе. Таксама дадалася секцыя, звязаная з аховай спадчыны і музейнай справы.

Гэта тыя тэмы, якія раней не былі прадстаўленыя, але мы бачым, што ёсць шмат даследчыкаў унутры Беларусі, якія займаюцца гэтымі пытаннямі. І мы шчаслівыя, што яны належным чынам былі рэпрэзентаваныя на Кангрэсе.

Як змагацца з даследчыкамі?

- Штогод даследчыкаў прыязджае ўсё больш, сёлета - каля 450 навукоўцаў. Чым вы патлумачыце ўзрастанне цікавасці да Кангрэса?

- Насамрэч, у мінулым годзе, калі мы праводзілі Кангрэс і неяк ацэньвалі маштаб мерапрыемства, то вырашылі, што лепш за ўсё было б рыхтавацца да 350 чалавек. І прыкладалі вельмі шмат намаганняў, каб упісацца ў гэтую колькасць удзельнікаў.

Але ўсе нашыя намаганні пайшлі прахам, паколькі ўсё роўна набегла вялікая колькасць дакладчыкаў, якія ўпарта хацелі ўдзельнічаць. Нават, калі мы спрабавалі неяк абмежаваць колькасць, навукоўцы ехалі да нас за свой кошт.

Адразу бачна, што мерапрыемства набыла сімвалічную вагу, гэта сапраўды вялізны інтэлектуальны форум. І мы нічога не можам зрабіць з колькасцю, бо даследчыкаў  Беларусі прыязджае з кожным разам усё больш. І як з гэтым змагацца, мы пакуль што не ведаем…

Аўстралія ўжо ёсць, чарга за Афрыкай

- З якіх краінаў прыехалі даследчыкі гэтым разам?

- Геаграфія досыць традыцыйная. Але, натуральна, больш зацікаўленыя суседнія з Беларуссю краіны - Польшча, Літва, Украіна. Кожны год мы імкнемся больш выцягваць літоўцаў, і ў гэтым годзе крыху атрымалася, літоўцаў больш.

Калі казаць пра нейкія экзатычныя краіны, то ў гэтым годзе была досыць салідная дэлегацыя з Амерыкі. Людзі самі знаходзілі сродкі, каб прыехаць у Коўна. Для нас гэта таксама вялікі гонар, што людзі гатовыя з такіх далёкіх краёў ляцець на Кангрэс, губляць час і грошы.

Упершыню мы маем дакладчыка з Аўстраліі. Праўда, ён часова працуе ў Лондане, але, тым не менш, увесь астатні час жыве і працуе ў Аўстраліі, таму менавіта гэтая краіна прадстаўленая на Кангрэсе.

І, канешне, узялі ўдзел большасць еўрапейскіх краінаў. Пакуль што мы не валодаем такой вагой, каб прыцягваць даследчыкаў з Афрыкі. Але спадзяемся, што ў будучыні таксама будуць удзельнікі з розных частак свету - з Кітая, напрыклад, таму што зацікаўленасць у беларускай праблематыке там мусіць быць.

Як мазгі Беларусі з’ехалі ў Коўна

- Якія вядомыя беларускія інтэлектуалы завіталі на Кангрэс? Ведаю, што філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч нарэшцэ трапіў на мерапрыемства, і, дарэчы, разам з ім ехалі ў цягніку да Вільні Максім Жбанкоў і Ігар Бабкоў.  

- У гэтым годзе сапраўды атрымалася так, што на Кангрэсе сабралася ўся нашая "інтэлектуальшчына", бо сапраўды, колькі год запар мы прапаноўвалі Валянціну Акудовічу прыехаць, ён заўжды казаў: "Мяне няма". Нарэшцэ, ён дабраўся да нас.

І разам з тым, прыехала шмат вядомых беларусаў: Ігар Бабкоў, які выступаў на пленарным паседжанні, Максім Жбанкоў, Міхал Анемпадыстаў… Гэтыя людзі таксама раней не дабіраліся да Кангрэса.

Мне падаецца, што гэта, зноў жа, сведчыць пра падвышэнне статусу мерапрыемства. І калі ты - інтэлектуал, дзеяч Беларусі, ты ўжо проста ня можаш абмінуць Кангрэс сваёй увагай.

Што цікава, прыязджаюць людзі розных палітычных поглядаў. Напрыклад, мяне ўразіла, што на Кангрэс завітаў вядомы гісторык заходня-рускага накірунку Аляксандр Бендзін. Былі вельмі жвавыя рэакцыя на ягоны даклад. Але гэта добра.

Мы ганарымся ўдзелам у Кангрэсе вядомага і слыннага ўкраінскага інтэлектуала Міколы Рабчука. Для нас гэта сапраўды гонар!

Вайна побач з тваім домам

- Як паўплывалі падзеі ва Украіне на выбар тэмаў для навуковых панэляў? Ці меў сёлетні Кангрэс украінскі акцэнт?

- Так атрымліваецца, што, калі вайна прыходзіць да цябе, калі яна побач з тваім домам, то, натуральна, гэта прыцягвае ўвагу, гэта немагчыма абмінуць і замаўчаць. Зразумела, што найперш гэтая праблематыка была актуалізаваная ў секцыі па міжнарожных стасунках. Але адмыслова ладзілася і панэль, звязаная з Украінай.

Мне падаецца, што ўсё роўна нашыя даклады, меркаванні і думкі маюць фонам украінскую праблематыку, бо гэта сапраўды для нас вельмі балюча і істотна.      

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео