BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Бабкоў: Расейска-ўкраінская вайна ўвагнала апошні цвік у дамавіну эпохі

03.10.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Ігар Бабкоў: Расейска-ўкраінская вайна ўвагнала апошні цвік у дамавіну эпохі
Фота Сяргея Гудзіліна
Што адбывалася з беларусамі апошнія 25 год? Каб распавесці пра тое еўрапейцам, вядомы філосаф і літаратар едзе на Кангрэс ў Коўна.

Мы працягваем размаўляць з беларускімі навукоўцамі, якія возьмуць удзел у IV Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва) 3-5 кастрычніка.

Больш за 450 навукоўцаў з 20 краінаў свету з’едуцца на гэтую найбуйнейшую падзею для беларускай акадэмічнай супольнасці. Ва Універсітэце Вітаўта Вялікага даследчыкі будуць абмяркоўваць вынікі сваёй працы за год. У фокусе ўвагі Кангрэса традыцыйна будзе не толькі непасрэдна Беларусь, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Сваімі меркаваннямі датычна Кангрэса ўжо паспелі падзяліцца вядомы ўкраінскі палітычны і культурны аналітык, прэзідэнт Украінскага ПЭН-цэнтру, пісьменнік, перакладчык і публіцыст Мікола Рабчук (з Інстытута Палітычных і этнанацынальных даследванняў НАН Украіны) і арганізатара Кангрэса, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч.    

"Пасля лакальнасці: беларуская інтэлектуальная гісторыя найноўшага часу (1989-2014 гг)" - менавіта так будзе называцца пленарны даклад, з якім вядомы беларускі філосаф і літаратар Ігар Бабкоў выступіць на адкрыцці Кангрэса.

Напярэдадні карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з пераможцай сёлетняй Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца і выкладчыкам Лятучага ўніверсітэта

- Ігар, хутка вы будзеце выступаць з пленарным дакладам на Кангрэсе беларускіх даследчыкаў у Коўне. Чым для вас цікавы гэты Кангрэс, і што вы ад яго чакаеце?

- Мая задача - паспрабаваць прапанаваць у межах дакладу такую візію беларускай інтэлектуальнай гісторыі апошніх 20-25 год, якая была б пераканаўчай і цікавай для прадстаўнікоў самых розных дысцыплінаў, якія збяруцца на Кангрэсе.

Кангрэс - гэта беспрэцэдэнтная падзея, бо гэта - не толькі навуковая канферэнцыя, а фармаванне адной з важных трансдысцыплінарных платформаў ведаў пра Беларусь міжнароднага кшталту.

Такія платформы ёсць у Еўропе, у свеце. Нарэшцэ, дачакаліся і  бачым фармаванне такой жа самай платформы, але ў дачыненні да беларускай рэальнасці.

Беларусь звычайна разглядае філалагія, літаратуразнаўства, гісторыя - такія традыцыйныя дысцыпліны. А даследванне Беларусі - гэта ўжо  наогул спроба ўбачыць тое, што з намі адбываецца.

- Якія пытанні будзе закранаць ваш даклад?

- Тое, што з намі адбывалася апошнія 25 год літаральна. Наколькі мы, находзячыся, яшчэ можа быць, у супярэчлівасці з новай сітуацыяй, маем магчымасць бачыць гэта ўжо як частку інтэлектуальнай гісторыі.

Я ўпэўнены, што мы можам гэта рабіць таму, што ўжо эпоха скончылася. Тое, што мы называем камунізмам, яно скончылася. І такія гучныя кропкі - гэта 2008 год, час такога радыкальнага крызісу эканамічнага, і 2014 год - расейска-украінская вайна, якая ўжо ўвагнала апошні цвік у дамавіну эпохі. Тое, што пачалося пасля - ну, гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

- Якія асноўныя інтэлектуальныя і грамадскія выклікі сёння стаяць перад краінамі нашага рэгіёну, асабліва ў кантэксце крызісу ва Украіне?

- Ведаеце, гэтае пытанне - на мільён даляраў, як кажуць амерыканцы. Яно не для кароткай размовы. Каб мы маглі ўбачыць гэтыя выклікі, то…

Зразумела, штосьці адбываецца, нейкая радыкальная ломка, але ніхто яшчэ не сфармуляваў паперку, якая распавядае, у якім кірунку нам рушыць. Я маю на ўвазе, канешне, у сферы ідэй. Таму што канкрэтныя адказы могуць прапаноўваць.

- У якіх навуковых панэлях і секцыях плануеце браць удзел апрача выступу ў першы дзень кангрэса? 

- Традыцыйна ў тых секцыях, дзе збіраюцца мае сябры - Ірына Дубянецкая і Максім Жбанкоў. Таму, думаю, буду курсіраваць паміж іхнімі секцыямі.

- На вашае гледзішча, ці з’яўляецца Кангрэс найбуйнейшая падзеяй для акадэмічнай супольнасці беларускіх навукоўцаў? І ці патрэбны ягоны аналаг на радзіме беларускіх даследчыкаў?

- Па-першае, Кангрэс у Коўне - гэта ўжо пэўная традыцыя. А па-другое, Коўна, Літва - гэта Еўрасаюз, куды вельмі добра даехаць і еўрапейскім даследчыкам, і беларускім у той жа час.

Гэта нейтральная тэрыторыя, якая дае мажлівасць абмяркоўваць важныя рэчы. Тэрыторыя, якая спрыяе гэтаму. І калі штосьці ўдалае паўстала і ўжо знайшло сабе месца, то глупа было б рабіць тое ж самае ў Беларусі.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео