BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі прайшоў экалагічны форум

20.07.2014
У Гомелі прайшоў экалагічны форум
Арганізатарамі „Зялёнага форума” у Гомелі выступілі таварыства „Зялёная сетка” у партнёрстве з „Гомельскім дэмакратычным форумам”.

Падчас сустрэчы эколагі абмяркоўвалі сітуацыю з навакольным асяроддзем на Гомельшчыне. Удзельнік руху „Навукоўцы за без’ядзерную Беларусь” Юрый Варонежцаў заўважае, што асноўнай праблемай для Гомельская вобласці застаюцца наступствы катастрофы на ЧАЭС.

- Усяго за дваццаць гадоў уведзена назад амаль 17 з паловай гектараў з “бруднай” зямлі. Сказаць, што на гэтай зямлі можна зрабіць чыстую прадукцыю, можа толькі поўны ідыёт. Нарматыўна чыстую прадукцыю – так. А што такое “нарматыўна чыстая прадукцыя”? Гэта – вырошчваеце травы, корміце бычкоў, даеце ім сарбенты, каб яны ачышчаліся. Бо год быка адкармліваюць, калі яго зарэзаць у сярэдзіне гэтага цыклу, то мяса будзе радыяктыўным, цытуе навукоўца Радыё Рацыя.

Каардынатар таварыства „Зялёная сетка” Яраслаў Бекіш заявіў, што ў Гомельскай вобласці дзейнічаюць дастаткова заўважныя экалагічныя ініцыятывы:

- У Гродзенскай і Гомельскай абласцях ёсць актывісты, ёсць працэсы, якія з той ці іншай паспяховасцю рэалізуюцца. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях – горш, там вельмі цяжка выбудоўваць дыялог, бо суб’ектаў дыялогу для сумесных дзеянняў вельмі мала. У Гомельскай вобласці ёсць ініцыятывы, таму мы прапанавалі сабрацца разам і пагаварыць.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео