BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Бабкоў стаў пераможцай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца

03.06.2014 Алена Барэль, Петр Кухта, ЕўраБеларусь
Ігар Бабкоў стаў пераможцай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца
Личности
Фото Службы информации "ЕвроБеларуси"
"Хвілінка. Тры гісторыі" - найлепшая кніга года на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі.

 Учора ў  Мiнску быў абвешчаны пераможца Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Ім стаў філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, якога "ЕўраБеларусь" шчыра віншуе з перамогай!

Кніга "Хвілінка. Тры гісторыі" была прызнаная найлепшай кнігай года на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі.
 
На ўрачыстай цырымоніі ў кангрэс-холе сталічнага гатэля "Вікторыя" увечары 2 чэрвеня  філосаф атрымаў чэк на суму 10 тысяч еўра ад партнера прэміі "Ідэя Банка".
 
Уладальнікам  II месца стаў Артур Клінаў з кнігай "Шклатара". Менавіта ён паедзе ў творчы адпачынак на выспу Готланд у Швецыю.
 
Узнагарода за III месца - творчы адпачынак ў польскім Уроцлаве - дасталася Вінцэсю Мудрову за зборнік апавяданняў "Багун".
 
Нагадаем, што ў шорт-ліст  сёлетняй прэміі трапілі Ігар Бабкоў, Алена Брава, Сяргей Вераціла, Артур Клінаў, Вінцэсь Мудроў і Людміла Рублеўская.
 
 
Пра што лепшая кніга года?
 
Гэта гісторыя пра адну мінскую кавярню. Аповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе пры канцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.

Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. 

Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі - алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
 


Раман пра месцы, у якія мы трапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.
 
Адразу пасля прэміявання была зладжаная бліц-прэс-канферэнцыя Ігара Бабкова - наўпрост у фае "Вікторыі".
 
Пра канкурэнтаў у прэміі:
 
- Усе пяць аўтараў - адны з маіх улюбёных. І мне страшна прыемна было знаходзіцца вось у такім асяродку. Пры гэтым, пераважна, гэта маё пакаленне, пакаленне "Тутэйшых". І я страшна рады, акрамя таго, што за самога сябе, за тое, што "Тутэйшыя" крышачку наўздагон свайму часу, прапусціўшы 90-я, падчас якіх яны займаліся чым заўгодна, але толькі не пісалі кнігі, цяпер даганяюць - з'яўляецца літаратура.
 
На што пойдзе 10 тысяч еўра прэміі:
 
- Патрачу на добрыя справы. У мяне нават ужо ёсць першыя ідэі. Але гэта - таемна. Добрая справа не мусіць быць публічнай - яе трэба рабіць ціха, так, каб ніхто не ведаў. Інакш гэта тады не патрапляе ў карму.
 
Наконт новай кнігі:
 
- Можа быць яшчэ не рукапіс, але дзве траціны ўжо на стале ляжыць. Але нельга гаварыць пра кнігу, пакуль яна не выйшла.
 
 
 

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео