BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройца

17.05.2014 Надзея Калiнiна, ЕўраБеларусь
Абвешчаны шорт-ліст прэміі Гедройца
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Ва ўтульнай кнігарні "ЛогвінаЎ", схаваўшыся ад дажжу, сябры "Пятніцы з Гедройцамі" 16 мая правялі заключную вечарыну.

 Пасля прадстаўлення трох кніг беларускіх аўтараў - “Дараванне” Алены Брава, “Errata” Сяргея Дубаўца і “Зкімбы-зымбы” Аляксандра Лукашука - сябра журы Альгерд Бахарэвіч агучыў шорт-ліст літаратурнай прэміі Ежы Гедройца.

У яго ўвайшлі:
 
Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”.
 
Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”.
 
Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”.
 
Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”.
 
Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”.
 
Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая
літаратура”.
 
2 чэрвеня адзін з гэтых аўтараў на ўрачыстай цырымоніі атрымае чэк на суму 10 тысяч еўра.
 
- Для беларускага пісьменніка грашовая прэмія мае важнае значэнне, - адзначае Альгерд Бахарэвіч. – Беларускі літэратар, як правіла, жыве не з літаратуры. Таму такая сума дапаможа пісьменнікам нават нейкі час сканцэнтравацца менавіта на творчасці. Любому пісьменніку прыемна атрымаць дывідэнды з таго, што ён піша. Любая ейрапейская краіна мае такую прэмію з рознымі памерамі ўзнагарод.
 
Заснаваная ў 2011 годзе, сёлета прэмія за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы і эсэістыкі будзе ўручацца трэці раз.
 
Раней пераможцамі станавіліся “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” Паўла Касцюкевіча і “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”  Уладзіміра Някляева. 
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео