BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выдаўца незалежнага выдання не пусцілі на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі

08.01.2014
Выдаўца незалежнага выдання не пусцілі на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі
8 студзеня на пасяджэнні камісіі павінныя былі разглядацца некалькі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія зацікавілі выдаўца незалежнага выдання.

Сяргею Аржанцаву, выдаўцу грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”, які з’яўляецца сябрам ГА “БАЖ”, адмовілі ў праве прысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама.

Старшыня адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская, якая адначасова з’яўляецца кіраўніцай справамі райвыканкама, забараніла Сяргею Аржанцаву прысутнічаць на пасяджэнні.

Між тым, згодна з артыкулам 2.14 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, “справы аб адміністрацыйных правапарушэннях разглядаюцца адкрыта”.

У звязку з гэтым Сяргей Аржанцаў пакінуў адпаведны запіс у кнізе заўваг і прапаноў Клімавіцкага райвыканкама. Ён напісаў, што старшыня адміністрацыйнай камісіі Наталля Асмалоўская адмовіла яму ў праве прысутнічаць на пасяджэнні камісіі без тлумачэння прычын. І зараз Сяргей Аржанцаў жадае атрымаць афіцыйны адказ, чаму былі парушаныя яго грамадзянскія правы.

“Я хацеў папрысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі, бо там павінны былі разглядаць справы з удзелам шэрагу маіх знаёмых, якія, да таго ж, маглі зацікавіць чытачоў “Клімавіцкай Інфа-Панарамы”,распавёў прэс-службе БАЖ Сяргей Аржанцаў. – Зараз буду чакаць рэакцыі з боку чыноўнікаў Клімавіцкага райвыканкама, а потым буду планаваць свае далейшыя дзеянні”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео