BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мёрах усталяваная памятная шыльда ў гонар Генрыка Дмахоўскага

13.10.2013
У Мёрах усталяваная памятная шыльда ў гонар Генрыка Дмахоўскага
Славуты скульптар біўся за незалежнасць Рэчы Паспалітай у трох паўстаннях – 1830-31, 1848-49 і 1863 гадоў.

Намаганнямі грамадскасці горада Мёры ўсталявана памятная шыльда ў гонар скульптара і паўстанца Генрыка Дмахоўскага.

Шыльду ў гонар Генрыка Дмахоўскага ўсталявалі на будынку клуба ў вёсцы Забалоцце Мёрскага раёну. Будынак стаіць на падмурку сядзібы Дмахоўскіх, збудаванай у 1742 годзе. Пад клубам яшчэ захаваліся скляпенні XVIII стагоддзя, у якія, няма сумневу, спускаўся Генрык Дмахоўскі.

Дмахоўскі біўся за незалежнасць Рэчы Паспалітай у трох паўстаннях – 1830-31, 1848-49 і 1863 гадоў. Паміж паўстаннямі жыў на эміграцыі, займаўся скульптурай. Гэта Дмахоўскі зрабіў бюсты Касцюшкі, Вашынгтона, Франкліна, Джэферсана, што стаяць у будынку Сената Злучаных Штатаў. Дмахоўскі загінуў у баі з расійскімі войскамі 26.5.1863 года, яго магіла знаходзіцца каля вёскі Бірулі Докшыцкага раёна.

Мёрскія ўлады не пагадзіліся, каб Дмахоўскага прадставілі як паўстанца. “Славуты зямляк і скульптар” – прыйшлося напісаць на шыльдзе. Хто хоча ведаць, дакапаецца да праўды, адзначае рэсурс westki.info.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео