BE RU EN
rss facebook twitter

Заява Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасцi

13.12.2012
Заява Беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасцi
Удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выказалi глыбокую занепакоенасць з нагоды чарговай серыі рэпрэсіўных дзеянняў з боку беларускай улады.

 

ЗАЯВА
БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПЛАТФОРМЫ
ФОРУМА ГРАМАДЗЯНСКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ УСХОДНЯГА ПАРТНЁРСТВА

12 снежня 2012 года
Мінск, Рэспубліка Беларусь

Мы, удзельнікі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, выказваем глыбокую занепакоенасць з нагоды чарговай серыі рэпрэсіўных дзеянняў з боку беларускай улады ў дачыненні беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, іх прадстаўнікоў і партнёраў, незалежных журналістаў і творчых суполак, а таксама рэлігійных абшчын Беларусі.

26 лістапада 2012 года офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна" быў канфіскаваны ў адпаведнасці з несправедлівым палітычна матываваным прысудам, вынесеным Алесю Бяляцкаму год таму. Гэтыя дзеянні з’ўляюцца чарговым парушэннем свабоды асацыяцый з боку беларускіх уладаў, працягваюцца ціск на іншадумцаў і спробы запалохаць і паставіць праваабаронцаў па-за законам. Мы патрабуем ад беларускіх улад неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага, адмяніць несправядлівыя рашэнні суда аб канфіскацыі маёмасці, а таксама спыніць практыку пераследу праваабаронцаў і прадставіць ім гарантаваныя Канстытуцыяй і законамі Беларусі правы на вядзенне запатрабаванай грамадствам праваабарончай дзейнасці.

На працягу 2012 года ў краіне працягваецца непрымальная практыка крымінальнага пераследу журналістаў, незалежных выданняў і творчых моладзевых суполак. Мы лічым, што такія дзеянні наносяць непапраўную шкоду беларускай культуры і інтэлектуальнай супольнасці, і патрабуем канчатковага спынення крымінальнага пераследу журналіста Андрэя Пачобута, выказваем занепакоенасць з нагоды ціску на інтэлектуальны часопіс "Архэ" і пераслед яго галоўнага рэдактара Валеркі Булгакава, заклікаем Мінгарвыканкам адмовіцца ад ганебнай практыкі ціску на арэндадаўцаў і прадставіць магчымасць Адкрытай культурніцкай пляцоўцы "Арт-Сядзіба" беcперашкодна арэндаваць памяшканне для сваёй дзейнасці.

Мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу ўладамі грамадскіх актывістаў і настойваем на спыненні крымінальнага пераследу і іх неадкладным вызваленні, а таксама спыненні практыкі ціску, неабгрунтаваных праверак, часовага прыпынення дзейнасці і ліквідацыі шэрагу незалежных арганізацый грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці прыкладаў апошніх месяцаў: Інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа" і Грамадскага аб’яднання "Добрая воля". Мы таксама заклікаем да аб’ектыўнага расследвання і непрадузятага разгляду справы актывіста моладзевай суполкі "Саюз маладых інтэлектуалаў" Андрэя Гайдукова, затрыманага ў Віцебску 8 лістапада 2012 года.

У другой палове 2012 года замежныя партнёры беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці сутыкаюцца са шматлікімі штучна створанымі праблемамі пры атрыманні беларускіх віз, а таксама спробах наведвання Беларусі для сустрэч са сваімі калегамі. Апошнія прыклады адмовы ў атрыманні візы старшыні ўправы "Радыё Рацыя" і галоўнаму рэдактару Тыднёвіка беларусаў у Польшчы "Ніва" Яўгену Вапу, сябру Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведару Нюньку, гісторыку і старшыні Беларускага таварыства "Хатка" ў Гданьску Лене Глагоўскай, а таксама іншым партнёрам з Германіі, Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Польшчы, Літвы і іншых краін з’яўляюцца непрымальнымі для сучаснай практыкі міжнародных зносін, наносяць непапраўную шкоду іміджу краіны ў вачах міжнароднай супольнасці. Мы патрабуем неадкладна спыніць практыку нематываваных перашкод у ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый Беларусі са сваімі партнёрамі, якая дэманструе закрытасць і рэпрэсіўны характар беларускіх уладаў у дачыненні да прадстаўнікоў міжнароднай грамадзянскай супольнасці.

Мы шчыра вітаем спыненне судаводства ў дачыненні да рэлігійнай абшчыны хрысціян поўнага Евангелля "Царква "Новае жыццё". Заклікаем адпаведныя службовыя асобы Мінгарвыканкама і Маскоўскага раёна г. Мінска адмовіцца ад сваіх прэтэзій да царквы "Новае жыццё", прадставіць кіраўніцтву абшчыны дакументы на права ўласнасці на памяшканне і гарантаваць вернікам магчымасць  бесперашкодна рэалізоўваць сваё права на свабоду сумлення.

7 снежня 2012 года Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Дэкрэт № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці". Гэты дакумент замацоўвае новыя формы прымусовай працы, якія ўпершыню ўсталяваны ў 1999 годзе Дэкрэтам № 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленню працоўных адносін, умацаванню працоўнай і выканаўчай дысцыпліны". Цяпер датэрміновае скасаванне кантрактаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка (раней была умова "па ўзгадненню бакоў"). Упершыню за ўвесь час найноўшай гісторыі Беларусі створаны ўмовы, пры якіх работнік абавязаны працаваць пад прымусам і выплочваць дзяржаве грошы толькі за тое, што ён звольніўся альбо яго звольнілі. Мы звяртаем увагу ўладаў Беларусі на тое, што гэтыя дэкрэты парушаюць працоўныя правы беларускіх грамадзян і заклікаем неадкладна адмяніць Дэкрэт № 29 і Дэкрэт № 9, паколькі яны супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Працоўнаму кодэксу краіны, міжнародным абавязацельствам Рэспублікі Беларусь у галіне правоў чалавека.

Подпісы:

Уладзімір Мацкевіч, старшыня Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;

Уладзіслаў Вялічка, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь";

Пётр Кузняцоў, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, "Гомельскі дэмакратычны форум";

Сяргей Драздоўскі, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асветніцкая праваабарончая ўстанова "Офіс па правах людзей з інваліднасцю";

Юры Губарэвіч, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб'яднанне "Рух "За Свабоду";

Вольга Смалянка, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Асветніцкая ўстанова "Цэнтр прававой трансфармацыі";

Яраслаў Бекіш, сябра Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, сябра Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форума, Экалагічнае таварыства "Зялёная сетка";

Андрэй Ягораў, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі;

Яўген Бойка, Грамадзянская ініцыятыва "Магілёўская адукацыйная ініцыятыва";

Ігар Лялькоў, Грамадскае аб’яднанне "БНФ "Адраджэньне";

Дзмітрый Гамянюк, Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "ГЕДЭЎС";

Таццяна Пашэвалава, Грамадскае аб’яднанне "Цэнтр сацыяльных інавацый";

а. Леанід Акаловіч, Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква;

Ірына Капарыха, Грамадскае аб’яднанне "Экадом";

Ірына Сухій, Грамадскае аб’яднанне "Экадом";

Аляксандр Каралевіч, Грамадскае аб’яднанне "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ";

Дзіна Шаўцова, юрыст;

Міраслаў Кобаса, Асветніцкае грамадскае аб’яднанне "Фонд імя Льва Сапегі";

Валадар Цурпанаў, Ініцыятыва "Рушаньне. Магілёўская лучнасьць";

Анатоль Швяцоў, Грамадскае аб’яднанне "Абарона правоў бацькаў і дзяцей";

Таццяна Вадалажская, Агенцтва гуманітарных тэхналогій;

Таццяна Зялко, Грамадскае аб’яднанне беларускіх пенсіянераў "Наша пакаленне";

Сяргей Дзяжурка, Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне "Гуманітарны мост";

Святлана Каралёва, Нацыянальны савет дзіцячых і моладзевых арганізацый "РАДА";

Алесь Крот, Маладзёвая прафсаюзная група "Студэнцкая Рада";

Вітаўт Руднік, Грамадскае аб’яднанне "Цэнтр "Трэці сектар";

Іна Кулей, Асветніцка-дабрачынная установа "Камітэт "Салідарнасць";

Ігар Леднік, Праваабарончы рух "Наша Беларусь";

Ірына Жыхар, Грамадскае аб’яднанне "Беларуская арганізацыя працоўных жанчын".

Спампаваць тэкст

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео