BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава: распачаўся прыём заявак

14.02.2019 Лятучы ўніверсітэт
Прэмія імя Міхала Анемпадыстава: распачаўся прыём заявак
Абвешчаны збор намінацый на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава. Заяўкі прымаюцца да 28 лютага 2019 года.

Прэмія за дызайн кніжнай вокладкі заснавана сёлета ў памяць пра чалавека шматлікіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця год таму.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і Лятучым універсітэтам, а таксама польскім партнёрам ТАА "H&L" і Фондам "Адкрытая культура". Да праекта таксама далучыўся незалежны тэлеканал "Белсат".

"Для Міхала было важнае спалучэнне візульнага вобразу і зместу, якія разам ствараюць наш культурны асяродак. Дызайн кнігі — гэта развіццё таго, што прадстаўлена вербальнымі сродкамі, гэта дапаўненне і разгортванне зместу ў дадатковай рэальнасці. Дызайн дапамагае "думаць вачыма" і навобмацак. Нам таксама важна праз гэтую прэмію падкрэсліць такое спалучэнне і ўзаемнае ўзбагачэнне вербальнага і візуальнага", — лічыць праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Апошняй вялікай працай Міхала Анемпадыстава стаў альбом "Колер Беларусі", дзе ў фатаздымках ды эсэ дызайнер раскрывае спрадвечныя беларускія колеры — паходжанне іх назваў, гісторыю, уплыў на нацыянальны характар.

"Пакуль у прэміі сімвалічны грашовы прыз, але будзе здорава, калі далучацца і новыя фундатары (запрашаем!), прэмія разрасцецца (у тым ліку новымі намінацыямі), і мы зможам падтрымліваць беларускі кніжны дызайн, які мае ў гэтым патрэбу. Дакладныя крытэры "беларускага кніжнага дызайну" вызначыць складана, мы пакідаем гэта на меркаванне нашаму аўтарытэтнаму і прадстаўнічаму журы. Перадусім нам хацелася б засяродзіцца на тым полі, у якім працаваў Міхал", — распавяла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

Ацэньвацца будзе не толькі дызайн і паліграфічнае выкананне вокладкі, але і яе адпаведнасць зместу кнігі. Таму ў журы ўвайшлі творцы, якія працуюць і з візуальнымі вобразамі, і са словам: пісьменнік, мастак Адам Глобус, літаратарка Вольга Бабкова, дызайнер Уладзімір Цэслер, пісьменнік, мастак Артур Клінаў, мастачка Антаніна Слабодчыкава, дызайнер Алена Дашкевіч, дызайнер Юрый Тарэеў, мастачка і паэтка Васіліса Паляніна.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладку да папяровай кнігі, што выйшла ў 2018 годзе і адпавядае хаця б адному з наступных крытэраў:

  • выдадзена ў беларускім выдавецтве;
  • напісана беларускім аўтарам;
  • напісана на беларускай мове;
  • распавядае пра Беларусь ці беларускую культуру.

Каб падаць вокладку на конкурс, трэба да 28 лютага 2018 года запоўніць форму на сайце ПЭН-цэнтра. Прапанаваць кнігу на разгляд могуць самі дызайнеры, пісьменнікі, сябры журы, аргкамітэт прэміі, выдавецтвы і наогул любы зацікаўлены чытач.

Прэмію атрымае аўтар або каманда аўтараў вокладкі.

Пераможцу абвесцяць падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова", які адбудзецца 4-7 красавіка 2019 года.

Міхал Анемпадыстаў працаваў у жанрах графікі, ілюстрацыі, фатаграфіі. Як дызайнер ствараў плакаты, паштоўкі, лагатыпы, вокладкі для музычных альбомаў і нават беларускамоўныя этыкеткі гарэлак. У пачатку 1990-х ілюстрацыі Міхала Анемпадыстава вызначалі запамінальны стыль часопіса "Бярозка", дзе ён быў мастацкім рэдактарам. У 2011 годзе праілюстраваў кнігу Сяргея Вітушкі "Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі". Вокладкі, створаныя Міхалам Анемпадыставам, упрыгожваюць пераклады Збігнева Гэрбэрта і Чэслава Мілаша, кнігі Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Сяргея Харэўскага, Наталкі Бабінай ды іншых беларускіх аўтараў.

Чытайце таксама на сайце "Лятучага":

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео