BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

24 красавіка ў Мінску — лекцыя "На варотах серп і молат, а у хаце смерць і голад"

24.04.2018 Архіў вуснай гісторыі
24 красавіка ў Мінску — лекцыя "На варотах серп і молат, а у хаце смерць і голад"
24 красавіка 2018 года на паседжанні Клуба вуснага гісторыка даследчыцы Ірына Раманава і Ірына Кашталян раскажуць пра голад 1930-х і 1940-х гадоў у Беларусі.

Голад быў штодзённай рэальнасцю для жыхароў Беларусі практычна ўвесь перыяд СССР, хіба ад 1960-х гэтая праблема ўжо не была актуальнай: "за Брэжневым паелі каўбаскі", — кажуць рэспандэнты.

Самым страшным часам для людзей сталі 1932-1933 гады, калі ад голаду памерлі тысячы сялянаў. Вось такія справаздачы прыходзілі тады з месцаў: "Чакаюць смерці і просяць розных асобаў забраць у іх дзяцей і выратаваць іх ад галоднай смерці".

Голад быў прадказальным вынікам калектывізацыі і жорсткай палітыкі датычнай сялянства, якая дасягнула свайго рэпрэсіўнага піку ў рашэнні аб "ліквідацыі кулака як класа".

Не гледзячы на важнасць, тэма голаду даследавана слаба. Ірына Раманава адзіная, хто шчыльна займалася гэтым сюжэтам 1930-х гадоў у Беларусі, не толькі шукаючы архіўныя дакументы, але і апытваючы непасрэдных сведак. У сваёй лекцыі яна раскажа пра падзеі 1932-1933 гадоў, а таксама прааналізуе перадумовы ўзнікнення голаду.

Ірына Кашталян, у сваю чаргу, зверне ўвагу па пасляваенны голад 1946-1947 гадоў. Даследчыца распавядзе пра стратэгіі выжывання і ролю Заходняй Беларусі ў гэты час.

Акрамя таго на паседжанні будзе прэзентаваная кніга "Минский мужик. Что я видел в Советской России? Из моих личных наблюдений" — унікальная крыніца даследавання беларускай штодзённасці савецкага перыяду.

Мерапрыемства адбудзецца 24 красавіка, у аўторак, па адрасе: Мінск, вул. Сухая, 25 ("Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна"). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео